Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +22° Маладзечна
Вілейка +22° Вілейка
Смаргонь +23° Смаргонь
Ашмяны +23° Ашмяны
Валожын +23° Валожын
Мядзел +22° Мядзел
Астравец +23° Астравец
Калейдаскоп
Вілейка
18.06.2009 14:50 ,AЎТАР(Ы): Надзея СТАНКЕВІЧ

У вілейскім парку ажывае дрэва

Лепшыя разьбяры па дрэву з усёй рэспублікі сабраліся ў гарадскім парку на восьмым плэнэры 11 чэрвеня.
Запрасіў іх у Вілейку дырэктар раённага Дома рамёстваў Сяргей Дубяга. Адзінаццаць майстроў рыхтуюць свае драўляныя скульптуры на конкурс, які скончыцца 20 чэрвеня.

Кожны майстар выбірае працу на свой густ. Як кажуць удзельнікі, яны не заўсёды выразаюць свае работы па загаддзя начэрчаным макеце. Бывае, што працы ствараюцца спачатку ў думках, а потым увасабляюцца ў дрэве.

Тэматыка самая розная. Канкурсанты дапамагаюць адзін аднаму не толькі парадай, але і работай. Алег Пракарына са Снова Нясвіжскага раёна выразае дзяўчыну ў капелюшы. Яшчэ адну дзяўчыну стварае майстар са Слуцка Алег Шапель. Леанід Сянько з вёскі Дзераўное Стаўбцоўскага раёна вырашыў зрабіць мядзведзя. Самы малады з майстроў, якому дваццаць адзін год, віляйчанін Аляксандар Лукоўскі, для вілейскага Дома рамёстваў выразае вароты.

Ёсць тэма, прысвечаная памяці загінуўшым у часы Вялікай Айчыннай вайны. Уладзімір Хіхіч з Крывічоў будзе рабіць скульптуру, якая называецца "Смутак". Уладзімір Чыквін з Кобрына сваю працу прысвяціў памяці вядомага на Вілейшчыне майстра-разьбяра па дрэве Уладзіміра Субача.

А Мікалай Задрэйка з Івянца сваю работу вырашыў падарыць гораду. На конкурс ён прадставіць лодку, у якой будуць сялянскі плуг і калоссе.

Поўную версію матэрыяла чытайце ў "Рэгіянальнай газеце".
Надзея СТАНКЕВІЧ.

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце