Любая інфармацыя па забойству – тайна следства

Маладзечна, Aўтар: Аддзел інфармацыі, 17.06.2009. 17:10

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Тайнай следства з'яўляецца любая інфармацыя, што датычыцца расследавання забойства непаўналетняй маладзечанкі, цела якой з прыкметамі гвалтоўнай смерці знайшлі вечарам 4 чэрвеня каля чыгуначнага прыпынку "Фестывальны".
У рэдакцыю паступаюць пытанні датычна забойства непаўнагадовай дзяўчыны. У прыватнасці наведвальнік нашага сайта Алег напісаў: "У вас ужо другі тыдзень вісіць абвестка пра сведкаў забойства непаўнагадовай дзяўчыны каля прыпынку Фестывальны, але здаецца самой навіны пра гэта не было як і абставіны. Тым часам нават да Мінска дакаціліся чуткі пра гэта жахлівае забойства. І праўда, пра нейкага [слова не для друку], якому пальцы адарвала пішаце, а пра такое - не".

Расследаваннем займаецца Мінская абласная пракуратура. Следчы пракуратуры Аляксей Бяляцкі паведаміў у інтэрв'ю "РГ", што па рэзанансным злачынстве, якое ўскалыхнула Маладзечна, акрамя яго працуюць оперупаўнаважаныя работнікі маладзечанскай раённай міліцыі і абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў.

У сталіцы праводзяцца неабходныя экспертызы, дапытваюцца людзі. Аляксей Бяляцкі адзначыў, што ўсе чуткі пра здарэнне, якія могуць распаўсюджвацца ў Маладзечне і за яго межамі, не з'яўляюцца інфармацыяй праваахоўных органаў, а значыць іх не можна назваць праўдзівымі.
Следчы запэўніў, што калі гэта стане магчымым, ён падзеліцца з "Рэгіянальнай газетай" вынікамі расследавання.

Аддзел інфармацыі "РГ".

Яшчэ на гэту тэму:

Ля месца забойства бачылі белую "Волгу".

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Дзяўчаты-трэш: пра 8 Сакавіка - без комплексаў
Хорошая статья,интересно конечно прочесть о нестандартно мыслящих людях:)В наше время слишком много...

Моладзь - Маладзечна, 4.03.2010.7

Вынік - гэта лічбы на табло
Дзякуй за навіны! Але чаму няма інфармацыі аб складзе ў якім трэніруецца і іграе наша каманда?

Сектар спорту - Маладзечна, 9.03.2010.1

Дапаможам дзіцячай бальніцы
дело то святое, только почему у властей на больницу денег нашлось. налоги же мы платим, а денег нет......

Грамадства - Маладзечна, 5.03.2010.2

Космач у Пінску, Корсак пакуль нідзе
Прывітанне, Дзьмухавец! Нешта даўно вас не было чуваць. Зянько нават засумаваў.(:-( Прымаюцца ўсе Вашыя...

Сектар спорту - Маладзечна, 23.02.2010.8

Галасаванне

Якая праблема вас сёння хвалюе?

Разбітыя дарогі
Дрэннае здароўе
Недахоп грошай
Забаранілі на вуліцах піць піва
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 4003.15

USD 2950

RUB 99.24

Гараскоп

Гараскоп на 8-14 сакавіка 2010 г.

Вось што падказалі Марыі УРБАНОВІЧ зоркі  на гэты тыдзень.

Усе знакі задыяка