Ля месца забойства бачылі “Волгу”
Маладзечна, Aўтар: Сяргей ЗЯНЬКО, 24.06.2009. 14:19
Начальнік дзяжурнай часці райаддзела міліцыі Ігар Шупенька паведаміў у інтэрв'ю "РГ", што белую "Волгу", якая належыць сельгаскааператыву "Насілава", нецвярозы зламыснік угнаў 3 чэрвеня каля 18 гадзін з двара аднаго з дамоў па вуліцы Чарняхоўскага.
Па папярэдніх дадзеных, вадзіцель сельгаскааператыва не меў намеру скрасці машыну, проста хацеў пакатацца па горадзе. Пасля прагулак на "Волзе" па Маладзечне ён трапіў у поле зроку праваахоўных органаў як чалавек, што, магчыма, мае нейкае дачыненне да жорсткага забойства непаўнагадовай дзяўчыны, якую знайшлі мёртвай 4 чэрвеня вечарам ля чыгуначнага прыпынку "Фестывальны".
Следчы пракуратуры Мінскай вобласці Аляксей Бяляцкі у інтэрв'ю "РГ" 24 чэрвеня заявіў: расследаванне рэзананснага забойства працягваецца. І па-ранейшаму ўся інфармацыя па ім з'яўляецца тайнай следства.
Сяргей ЗЯНЬКО.

RSS
Паслаць камэнтар