Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Акно падзей
Маладзечна
26.03.2014 19:50 ,AЎТАР(Ы): Настасся РОЎДА Наталля ТУР

Упершыню пад спайсам трапіў у рэанімацыю васьмікласнік з Маладзечна (дапоўнена)

У школе, дзе вучыўся 13-гадовы хлопчык, пасля гэтага здарэння дзецям перасталі дазваляць выходзіць у час урокаў, паведаміў “РГ” адзін з вучняў.

Тыдзень таму ў рэанімацыю дзіцячай бальніцы з падазрэннем на атручванне наркотыкам паступіў 13-гадовы падлетак.

Пасля школы ён разам з сябрам накіроўваўся дадому. Па дарозе яны спыніліся, хлопчык спажыў сумесь і... страціў прытомнасць. Яго сябар, перапалохаўшыся не на жарт, выклікаў “хуткую” і паклікаў на дапамогу настаўнікаў, распавялі ў РАУС.

Хлопчыка даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне дзіцячай бальніцы. Медыкі правялі ўсе неабходныя аналізы, але высветліць склад рэчыва, якім атруціўся школьнік, так і не ўдалося.

Падлетак суткі праляжаў у рэанімацыі, затым яго перавялі ў педыятрычнае аддзяленне і хутка адпусцілі дадому.

Загадчык дзіцячай бальніцы Сяргей Рылаў адзначае, што сёлета гэта першы выпадак. Раней такое здаралася, але, як і цяпер, пацвердзіць, што гэта было менавіта наркатычнае атручванне, не змаглі. Склад рэчыва заставаўся невядомым, дагэтуль яго не сустракалі.

Нават пасля першага ўжывання спайсу чалавек вар’яцее і ў некаторых выпадках не прыходзіць у норму нават пасля месяца стацыянарнага лячэння,

папярэджвае галоўны пазаштатны псіхіятр-нарколаг Маладзечанскага раёна Аляксандр Бажко.

Наркотыкамі труцяцца штомесяц

З такім выпадкам начальнік аддзялення па наркакантролю і  супрацьдзеянню гандлю людзьмі Дзмітры Сухоцкі сустракаецца ўпершыню. У такім малым узросце наркатычнага атручвання раней не здаралася. І хоць дакладна вызначыць рэчыва не атрымалася, эксперты мяркуюць, што гэта спайс.

– Пераважна наркотыкі ўжывае моладзь 16-19 гадоў, – удакладняе Дзмітры Сухоцкі. – Амаль кожны месяц з такімі атручваннямі адзін-два маладыя чалавекі трапляюць у рэанімацыю. А напрыканцы мінулага года быў і смяротны выпадак.

Летась 22 снежня студэнт-першакурснік Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта з Маладзечна памёр у інтэрнаце ад перадазіроўкі.

– Ужыўшы наркотык, – працягвае Дзмітры Сухоцкі, – чалавек проста перастае штосьці разумець. Ён паводзіць сябе як зомбі, нават можа выйсці ў адчыненае акно.

Суразмоўца таксама заўважыў: тыя, хто атруціўся наркотыкам, ведалі, што ўжываюць. Пра наступствы ўжывання спайсаў ім расказвалі ва ўстановах, дзе яны вучацца. На пытанне, чаму ж вы ўжывалі іх, адказвалі аднолькава: “Хацеў паспрабаваць”.

Дапоўнена:

Як гандлююць спайсамі

Ужо сёлета ў Маладзечанскім раёне ўзбудзілі шэсць крымінальных спраў за продаж і захоўванне курыльных сумесяў.

Распаўсюджваюць наркотыкі ў асноўным са сталіцы праз інтэрнэт-сайты.

Пішуць, быццам і зусім гэта не наркотыкі, распісваюць парады, што казаць міліцыі, калі раптам затрымалі, каб не трапіць у турму, выкарыстоўваюць і іншыя хітрыкі.

Спайс стаў больш чым забавай

Сёлета за тры месяцы толькі ў сталіцы наркотыкі забралі жыцці семярых маладых людзей.

Амаль штотыдзень з’яўляюцца новы від спайсу. Яго ствараюць з вядомай асновы шляхам новай хімічнай формулы з напыленнем рэчыва-навінкі на травы ці табак.

Таму медыкі папросту не могуць вызначыць, чым канкрэтна атруціўся чалавек. Адпаведна, невядомыя і наступствы такога атручвання.

Урэшце грамадства адчула ўсю пагрозу ўжывання спайсаў. Прафілактычныя акцыі супрацоўнікі міліцыі ладзяць увесь час. Апошняя прайшла 26-29 сакавіка па ўсёй краіне. Вядома, аднымі акцыямі не па сілах засцерагчы кожнага ад ужывання спайсаў, але замоўчваць гэту праблему больш нельга.

Школы не паведамляюць міліцыі пра наркаманаў

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце