Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +25° Маладзечна
Вілейка +25° Вілейка
Смаргонь +25° Смаргонь
Ашмяны +25° Ашмяны
Валожын +25° Валожын
Мядзел +25° Мядзел
Астравец +25° Астравец
Акно падзей
2 Маладзечна
21.05.2014 18:00 ,AЎТАР(Ы): Зоя ХРУЦКАЯ

10-метровае дрэва разбіла машыну маладзечанца

Днём у аўторак, 20 мая, дрэва звалілася на машыну маладзечанца Андрэя. Каму належыць гэтае дрэва і хто выплаціць маладому чалавеку ўрон, давядзецца высвятляць праз суд.

22-гадовы маладзечанец паставіў сваю “Хонду Цывік” на стаянцы каля станкабудаўнічага завода. Калі вярнуўся, то ўбачыў, што на машыну звалілася дрэва.

− Машына стаяла па правілах на стаянцы каля ліцейнага і станкабудаўнічага заводаў, − распавядае Андрэй. − У аўторак не было надзвычайных здарэнняў, не было шторму. З суседніх дрэў не падалі ні галіны, ні лісцікі.

Калі мы агледзелі разам ствол разам з работнікам дзяржаўтаінспекцыі, то ўбачылі, што ён увесь трухлявы. Прычым побач ў шэрагу стаяць такія самыя дрэвы. У адным з іх каля каранёў адтуліна. Яны таксама небяспечныя.

Прыязджалі прадстаўнікі “Камунальніка”, кажуць, што дрэвы адносяцца не да іх. Станказавод таксама кажа, што не іх.  Магчыма, што пры ўкладцы асфальту пашкодзілі каранёвую сістэму і таму яны спарахнелі. Але ж я не ўехаў у дрэва, а паставіў машыну побач.

Машыну Андрэю немагчыма адрамантаваць: дэфармаваны сам кузаў. Для маладога інжынера яго “Хонда Цывік” − каштоўная ўласнасць. Яе сярэднярынкавы кошт вагаецца каля пяці тысяч долараў, гаспадар ўклаў у яе і грошы на рамонт:

− Фактычна ўся зарплата ішла на машыну. За зіму яе падрамантаваў, пылінкі здзімаў. Каб сабраць на новую, мне давядзецца адкладваць тры гады. Я просты 22-гадовы інжынер, для мяне машына − усе мае грошы. А атрымліваецца, што ніхто не адказвае за тое, што яе больш няма. Вядома, я буду кансультавацца з юрыстамі і падаваць у суд. Іншага варыянта я не бачу.

Машына Андрэя застрахаваная.

Чыё дрэва, высветліць суд

Галоўны спецыяліст Маладзечанскай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Танана пракаментаваў сітуацыю:

− Калі б дрэвы былі за агароджай завода, то за іх адказваў бы дакладна завод. Калі ж не, то, хутчэй за ўсё, дрэвы мусіць даглядаць “Зелянгас”, які падпарадкоўваецца “Камунальніку”. Работнікі “Зелянгасу” абследваюць дрэвы, правяраюць, якія трэба спілаваць, ці ёсць сухія і аварыйныя. Магчыма, гэтае дрэва прапусцілі. У “Камунальніку” ёсць схема, дзе пазначаныя скверы і дрэвы, каму яны належаць. Трэба разбірацца ў сітуацыі, тут адназначна не скажаш. Вырашаць пытанне варта праз суд.

“Рэгіянальная газета” будзе сачыць за развіццём сітуацыі.

Абмеркаваць
Каментар (2) / Дадаць каментар
22.05.2014 01:11
Зоя Хруцкая /
22.05.2014 20:39
anonymous / Згодны з Алесем Раткевичам на 1000%.
Дадаць каментар
Новае на сайце