Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +19° Маладзечна
Вілейка +19° Вілейка
Смаргонь +19° Смаргонь
Ашмяны +20° Ашмяны
Валожын +19° Валожын
Мядзел +19° Мядзел
Астравец +19° Астравец
Акно падзей
4 Маладзечна
2.06.2014 17:01 ,AЎТАР(Ы): Настасся Роўда

У швейцарскім “Штадлеры” – як у “Мерседэсе”

Першыя пасажыры швейцарскай электрычкі

Першыя пасажыры швейцарскай электрычкі. Месца: Маладзечанская чыгунка. Фота Ягора Жыхарава.

1 чэрвеня ў 6.47 упершыню з Мінска на Маладзечна адправілася швейцарская электрычка “Штадлер”.

За 55 хвілін данесла яна сваіх пасажыраў. Праўда, нешматлікіх. Усяго ахвотных пракаціцца ў першым рэйсе новага цягніка аказалася агулам каля 15 чалавек.

Ды і ахвотных паехаць з Маладзечна на Мінск у 8 гадзін раніцы швейцарскай электрычкай бізнес-класа назбіралася каля 20.

Каштуе білет 30 тысяч 200 рублёў. Выглядае ён не як на звычайную электрычку, а як на міжгародні цягнік. І набыць яго можна загадзя.

Дарэчы, столькі ж каштуе білет на маршрутку.

Маладзечанец Ягор Жыхараў набыў першы білет на такі цягнік. У яго першае месца.

– У электрычцы вельмі камфортна, – дзеліцца ўражаннямі Ягор. – Адчуванні, быццам едзеш у “Мерседэсе”. Працуе кандыцыянер. На экране адлюстроўваецца хуткасць, з якой едзе цягнік, тэмпература ўнутры салона. Зручныя столікі ёсць і нават разетка, адна на чатыры сядзенні.

Ёсць спецыяльная прыступка, каб без перашкодаў можна было заехаць з каляскай, з роварам. Каб камфортна сябе адчувалі людзі з абмежаванымі магчымасцямі.

Вагоны таксама абсталяваныя відэакамерамі. І тое, што адбываецца ў цягніку, бачыць машыніст.

У суботу “Штадлерам” кіраваў машыніст Вадзім Чыркін, а дапамагаў яму памочнік машыніста Аляксандр Мацкель.

У швейцарскай электрычцы чатыры вагоны і 216 сядзенняў. Унутры паміж вагонамі няма дзвярэй. Прыбіральня ў цягніку адна. Кава-машын, як у цягніках, што ідуць з Мінска на Вільню, не ўсталявана.

Фотагалерэя справа ўверсе. Націсніце на здымак, каб павялічыць яго.

Маладзечанцы змогуць паўплываць на расклад руху “Штадлеру”

Расклад швейцарскай электрычкі

Віртуальны тур па электрычцы

Абмеркаваць
Каментар (4) / Дадаць каментар
2.06.2014 23:12
настальжы / у старых электрычках хоць часам назвы канцавых станцый па-беларуску пісаліся. Да каго можна звярнуцца, каб і ў новай гэтай так зрабіць? Надта хочацца....
3.06.2014 10:54
vilka / Наконец-то дошла цивилизация и до нас!! Разница совсем не большая около 25 минут с обычной электричкой... А на каких станциях останавливается новая электричка??
3.06.2014 15:24
ШтО_О? / Я не ведаю, у якім месцы Маладзечна Вілка сядае на электрычку, бо мяне яна натуральна нясе да Мінска гадзіну і 47 хвілін, а калі завісне на Ушы, то і 57. А гэта амаль дзве гадзіны. Так што проста фантастыка, што цяпер ёсць магчымасць дабрацца за 55 хвілін не за 60 тысяч на Віленскім цягніку, а за 30 на рэгіянальным.
3.06.2014 18:46
mik / Нязручна і неразумна, што цягнік прыходзіць на 2 хв. пазней таго, як адпраўляецца дызель на Вілейку. А было б вельмі зручна і людзей было б значна больш!
Дадаць каментар
Новае на сайце