Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +14° Маладзечна
Вілейка +14° Вілейка
Смаргонь +14° Смаргонь
Ашмяны +14° Ашмяны
Валожын +14° Валожын
Мядзел +14° Мядзел
Астравец +14° Астравец
Акно падзей
Мядзел
22.07.2014 08:20 ,AЎТАР(Ы): Алесь ВЫСОЦКІ

Па досведзе еўрапейскіх кляштароў: на Мядзельшчыне з’явіўся “Аптэкарскі сад”

Розныя гарбаты і зборы прадаюць у фіта-краме

Розныя гарбаты і зборы прадаюць у фіта-краме. Фота забяспечана Аляксандрам Рогачам.

У Нарачанскім краі 12 ліпеня адкрыўся экскурсійна-турыстычны комплекс “Аптэкарскі сад”. 

Размешчаны ён у лесе за вёскай Гатавічы, ля возера Белае. Займае плошчу больш за паўтара гектара.

Тут можна пазнаёміцца з працэсам вырошчвання, збору і сушкі лекавых раслін, даведацца пра іх шмат цікавага.

На тэрыторыі “Аптэкарскага саду” працуе фіта-гасцёўня, дзе можна паспрабаваць 12 рэцэптур гарбаты. Ёсць фіта-крама з лячэбнымі травамі і зборамі, дзіцячая пляцоўка.

– “Аптэкарскі сад” – адзіны ў краіне комплекс, створаны на аснове шматвяковага досведу еўрапейскіх кляштароў па вырошчванні і культываванню рэдкіх лекавых раслін, – падкрэслівае намеснік генеральнага дырэктара ААТ “БелАсептыка”Аляксандр Рогач

З якой мэтай яго стварылі?

–  Адна з асноўных мэт адкрыцця комплексу – гэта прапаганда здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва нашай краіны і замежных турыстаў. Адпачывальнікі маюць магчымасць атрымаць асалоду ад водару і акунуцца ў атмасферу лекавых траў, чыя гаючая сіла праверана вякамі. “Аптэкарскі сад” створаны ў межах Дзяржаўнай праграмы развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёну на 2011 – 2015 гады.

– Што, на ваш погляд, будзе найбольш цікава наведвальнікам?

– Тое, што ў фіта-гасцёўні турысты могуць не толькі пакаштаваць ўжо распрацаваныя нашымі спецыялістамі віды гарбаты, а нават стварыць уласны рэцэпт гаючага збору пад кіраўніцтвам вопытнага траўніка.

Дарэчы, “БелАсептыка” вырошчвае ля Гатавічаў лекавыя расліны на плошчы 32 гектары. Тут вырошчваюць каля 20 найменняў траў – радыёлу ружовую, валяр'яну, сардэчнік, мяту, крываўнік… І асартымент лекавых раслін, што тут вырошчваюць, пашыраецца з года ў год.

Эксурсія для наведвальнікаў

Эксурсія для наведвальнікаў

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце