Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Грамадства
Маладзечна
12.08.2014 11:42 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Чаму дырэктарка маладзечанскага аўтавакзала не ўключае тэлевізар у зале чакання?

         Перон чакання аўтастанцыі ў Маладзечне. Штодзённа сюды прыязджае і ад’язджае каля 1800 чалавек.

Перон чакання аўтастанцыі ў Маладзечне. Штодзённа сюды прыязджае і ад’язджае каля 1800 чалавек. . Фота Наталлі Тур.

У жніўні  вакзал аўтастанцыі Маладзечна адзначае юбілейную дату.

На колькі маршрутаў штодзённа адпраўляюцца аўтобусы, які маршрут самы працяглы?  І пра іншыя лічбы ў гісторыі аўтастанцыі распавяла “Рэгіянальнай газеце” начальнік вакзала Людміла Бастынец.

– Жнівень 1969 – гэта дзень нараджэння другога вакзала ў Маладзечне. Таго, што ёсць цяпер. Самы ж першы аўтобус адправіўся з аўтавакзала, які знаходзіўся на плошчы, якая сёння завецца  Старое Места. І было гэта ў 1949 годзе.

– Час дыктаваў свае ўмовы, – працягвае Людміла Бастынец, – і праз 20 гадоў будынак, у якім не было ні каналізацыі, ні ацяплення, ні водаправода, зразумела, эксплуатавацца больш не мог. Вакзал мусіў пераехаць на вуліцу Прывакзальную. Тады, 45 гадоў таму, так называлася вуліца Лібава-Роменская.

Будынак новага вакзала працаваў 39 гадоў. Ён умяшчаў 200 пасажыраў, меў камеры захоўвання.

Маладзечанцы, напэўна, памятаюць гэты будынак з вялікімі каляровымі вітражамі, на якіх былі выявы ўсіх гарадоў, куды курсіравалі аўтобусы.

Толькі ў 2008 годзе вакзал зачыніўся на рэканструкцыю.

Таксама многія маладзечанцы памятаюць, як касы аўтавакзала амаль паўтара года размяшчаліся ў старэнькім аўтобусе “Ікарус”.

І вось да свайго 40-годдзя аўтавакзал у Мала­дзечне змяніўся.

– Цяпер штодзённа, – кажа Людміла Бастынец, – у касах аўтавакзала абслугоўваецца каля дзвюх тысяч чалавек. У калектыве працуюць 19 работнікаў. Наш дыспетчар Таццяна Карцава працуе на аўтавакзале больш за 30 гадоў. Калі яшчэ казаць пра лічбы, якімі ганарымся, то можна назваць лічбу восемдзесят. Гэта 44 прыгарадныя і 36 міжгародніх маршрутаў, куды што­дзённа адпраўляюцца нашы аўтобусы.

Самы далёкі рэйс – з Мінска ў Свір. Яго адлегласць 127 кіламетраў.

Недахопы вакзала і як з імі змагацца

Пагутарыўшы з пасажырамі аб тым, якія недахопы ёсць у аўтавакзала, амаль усе аднагалосна заявілі: вельмі нязручна, што няма камер захоўвання і да сённяшняга дня не ўсталяваны банкамат. Ну, і тэлевізар, які вісіць у зале чакання, але ніколі не ўключаецца.

Гэтыя пытанні мы перанакіравалі дырэктару аўтапарка №4 Яўстафію Караваю, якому падпарадкоўваецца аўтавакзал:

– Пра тое, што тут павінен быць банкамат, мы ведаем. Дамаўляліся з рознымі банкамі, але нам адмаўлялі. Тлумачылі гэта тым, што на вакзале не так шмат людзей будуць ім карыстацца.

З адным банкам дамовіліся, і яны ў хуткім часе  размесцяць свой абменны пункт у будынку вакзала.

– А камеры захоўвання, – працягвае Яўстафій Іванавіч, – гэта наша праблема, гэта наш галаўны боль. І перш-наперш, пытанне ў фінансаванні. Мяркую, гэтую праблему мы вырашым у наступным годзе.

Дырэктар аўтапарка таксама прыгадаў, што калісьці на вакзале працаваў аптэчны кіёск. Але з-за нізкага тавараабароту  ён вымушаны быў пераехаць у больш люднае месца.

А сітуацыю з тэлевізарам дырэктар пракаментаваў так:

– Пасажыры хочуць глядзець кіно? Калі не будуць спрачацца паміж сабой за тое, які канал глядзець, сёння ж скажу начальніцы аўтавакзала, каб уключыла тэлевізар!

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце