Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +17° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +16° Смаргонь
Ашмяны +16° Ашмяны
Валожын +17° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +16° Астравец
Здарэнні
Маладзечна
8.09.2014 17:41 ,AЎТАР(Ы): Галіна СІНІЦА

Сярод 35 разбітых машын у Маладзечне было і аўто намесніка начальніка РАУС

Хуліганы пакінулі на машыне супрацоўніка міліцыі кроў. А побач – след

Хуліганы пакінулі на машыне супрацоўніка міліцыі кроў. А побач – след. Фота fonstola.ru.

Сляды ад “д’ябальскіх танцаў” на машыне супрацоўніка міліцыі дапамаглі хутчэй раскрыць злачынства.

Уладзіміра Васількоў у гэты час якраз быў у адпачынку. І пра тое, што трапіў у лік пацярпелых, даведаўся раніцай ад жонкі.

Тая села ў машыну і раптам зразумела, што не ўлазіць у яе. Галава ўпіраецца ў дах.

 

Пашкоджаны Форд Уладзіміра Васількова.

Пашкоджаны Форд Уладзіміра Васількова.

Намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні лічыць, што нічога дзіўнага ў гэтым няма:

– Хлопцы не выбіралі машыны, на якіх яны ўстроілі свае “д’ябальскія танцы”. Таму сярод іх аказаўся і мой “Форд”.

Аўто стаяла воддаль ад дома, таму дзіўных гукаў не было чутна.

– Адна з жанчын у нашым двары пасля гаварыла, што чула нейкія гукі, – гаворыць уласнік. – Не пабаялася ноччу выйсці на вуліцу. Бачыла нейкіх хлопцаў, але тыя пабеглі. І яна міліцыю не выклікала. Так чамусьці зрабілі ўсе. Хаця злачынства магло быць не такое маштабнае.

Уладзімір Васількоў мяркуе, што іх маглі б затрымаць у тую ж самую ноч, калі б хоць адзін чалавек патэлефанаваў у міліцыю. Ноччу не шмат людзей шпацыруе па вуліцы, тым больш, з крывёю на руках.

Дарэчы, кроў хуліганаў засталася на машыне супрацоўніка РАУС. А побач былі добра бачныя сляды.

За рамонт давядзецца аддаць каля 200 долараў

На аўто была страхоўка “Белдзяржстраху”. Пакуль рамантаваць прыйдзецца за ўласныя сродкі. Магчыма, калі суд прызнае віну маладых людзей, то грошы на рамонт удасца атрымаць.

– Аўтамабілі, якія стаялі побач, таксама былі пашкоджаныя, – дадае Уладзімір Васількоў. – Але не так моцна. Відаць,  па іх пераскоквалі з аднаго на другі.

Пакуль уласнік “Форда” ездзіць на такой машыне.

– Калі глядзець збоку, то яна такая ж самая, як і іншыя. Прагнуты дах адразу і не ўбачыш.

Ды і ўвогуле, гэта далёка не самае страшнае, што магло адбыцца, лічыць міліцыянер.

Нагадаем, здарэнне адбылося ноччу 25 жніўня.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце