Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +20° Маладзечна
Вілейка +20° Вілейка
Смаргонь +20° Смаргонь
Ашмяны +19° Ашмяны
Валожын +20° Валожын
Мядзел +20° Мядзел
Астравец +20° Астравец
Акно падзей
7 Маладзечна
15.09.2014 09:55 ,AЎТАР(Ы): Зоя ХРУЦКАЯ

Будаўнічы холдынг “Забудова”: стаяць тры заводы з чатырох

Адзін з найбуйнейшых будаўнічых холдынгаў перажывае крызіс праз запазычанасці.

Адзін з найбуйнейшых будаўнічых холдынгаў перажывае крызіс праз запазычанасці.. Фота freebigpictures.com..

Прадпрыемства ў крызісе праз крэдыты: даўгі мае як яно перад банкамі, так і заказчыкі перад "Забудовай". Кіраўніцтва спадзяецца, што выйсці з замкнёнага кола дапаможа дзяржава.

Што адбываецца на адным з найбуйнейшых холдынгаў і як можна ўратаваць яго?  Чым незадаволеныя рабочыя і якія шляхі для вырашэння праблемы бачыць кіраўніцтва?

Пра сваю незадаволенасць тым, што адбываецца, рабочыя “Забудовы” напісалі рэдакцыі “РГ” яшчэ летась у лістападзе. Іх найбольш непакоіла, што заробкі выплачваюць несвоечасова і не цалкам, а таксама, што ў рабочых няма поўнай загружанасці.

Кіраўніцтва ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Забудова” адказала на гэта, што заробак выплацілі, але часткамі. Затрымку патлумачылі сезонным падзеннем попыту і запазычанасцю.

Праз некалькі месяцаў рабочыя “Забудовы” зноў звярнуліся ў рэдакцыю, не маючы, на іхнюю думку, іншага спосабу звярнуць на сябе ўвагу. Друкуем вытрымкі з іх ліста:

“Народ бяжыць з усіх прадпрыемстваў холдынгу, як пацукі з карабля, што тоне. Усё з-за таго, што заробак плацяць часткамі, адмянілі авансы. Начальства не тлумачыць рабочым і не адказвае, калі выплацяць усю зарплату. Падымалі заробак апошні раз больш як год таму. Сёлета паднялі толькі адзінкам. Як усім дамагчыся, каб паднялі заробак?

Работа ёсць час ад часу. Калі яе няма, высокакваліфікаваныя работнікі падмятаюць цэх, фарбуюць агароджу. Мы просім, каб людзей загружалі, павысілі заробкі і выплачвалі ў час!”

Праблемы праз запазычанасць

Сітуацыю на “Забудове” з намі абмеркаваў намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце, сацыяльным развіцці і аграрных пытаннях Генрых Кутас.

Ён не хавае, што прадпрыемства мае фінансавыя праблемы і ацэньвае цяперашні стан як найскладанейшы. Прычыну кіраўніцтва бачыць у тым, што доўгі час бралі крэдыты пад высокія працэнты. Цяпер вялікая частка абаротных сродкаў ідзе на іх пагашэнне. У той жа час, ёсць пакупнікі, якія маюць запазычанасць і перад “Забудовай” за ўжо адгружаны тавар.

Наконт заробкаў Генрых Кутас адказаў, што кампанія павінна выплачваць яго да 25 чысла  за справаздачны перыяд. Цяпер звычайна грошы налічваюць ад 25 да канца месяца цалкам.

Сярэдні заробак на “Забудове” больш за пяць мільёнаў рублёў, паведаміла кіраўніцтва прадпрыемства.

64% акцый “Забудовы” належыць дзяржаве. Таму кіраўніцтва кампаніі спадзяецца, што дзяржава дапаможа прадпрыемству выйсці з запазычанасці

64% акцый “Забудовы” належыць дзяржаве. Таму кіраўніцтва кампаніі спадзяецца, што дзяржава дапаможа прадпрыемству выйсці з запазычанасці

Стаяць тры заводы з чатырох

Калі б прадпрыемства працавала на ўсю магутнасць без перапынку, то ўжо за адзін месяц такой работы мела б прыбытак. Але такога не адбываецца: прадпрыемства не атрымлівае дастаткова сыравіны зноў жа праз запазычанасць. У першую чаргу гэта тычыцца цэментных заводаў-пастаўшчыкоў, якія з-за доўгу не даюць сыравіну. Адзін дзень прастою дае вялікія страты.

Тры заводы “Забудовы” – будаўнічых канструкцый, будматэрыялаў і дахавай чарапіцы – цяпер стаяць. З чатырох заводаў холдынгу працуе толькі дрэваапрацоўчы. Для яго работы ёсць камплектуючыя.

Многіх рабочых адпусцілі на 2/3 стаўкі, іх заробкі зменшылі. Кіраўніцтва трымаецца пазіцыі: пачакаць некалькі дзён і дачакацца сыравіны, каб за адзін дзень выканаць работу.
Цякучасць кадраў кіраўніцтва бачыць, але цяпер гэта не самая актуальная праблема: будаўнічы сезон закрываецца.

Намеснік гендырэктара падкрэсліў, што склады маюць запасы толькі на некалькі дзён, а тавары раскупляюць. Вырабы з цэменту добра ідуць на продаж. Па рабоце з дрэвам сітуацыя крыху іншая. За 21 дзень рабочыя паспяваюць выканаць патрэбную работу. А вось грошы ад заказчыка чакаюць месяцамі.

ААТ “Забудова” цягам 20 год займае пазіцыю аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў у галіне будоўлі.

Задача – захаваць і даць работу

Генрых Кутас спадзяецца, што “Забудова” будзе жыць:

− Нядаўна разам з гендырэктарам правялі сходы ў кожным працоўным калектыве. Сказалі, колькі мы павінны, колькі нам. Кіраўніцтва часта ездзіць у Мінск шукаць выйсце.

Мяркую, што рашэнне прымуць на ўзроўні старшыні Мінаблвыканкама. Спадзяёмся, што прадпрыемства будзе жыць. Наша задача − захаваць холдынг, даць работнікам зарабіць. Не абяцаем ананасы, але на хлеб павінна хапіць.

Адзіны спосаб для выхаду з запазычанасці кіраўніцтва “Забудовы” бачыць у тым, каб улада іх падтрымала з выплатай запазычанасці.

Абмеркаваць
Каментар (7) / Дадаць каментар
16.09.2014 06:02
Справедливый / Что же касается зарплат, то за последние 3 месяца я, например, в своем расчетном не увидел больше 3,5 млн. И таких 90% рабочих деревообрабатывающего завода. У предприятия ТАКИЕ проблемы, а генеральный и гл. инженер ездят (каждый!!!) на Вольво ХС90. Причем с завода на завод, где пешком идти 100 метров. Сжигают бензин зря!!! А заправить погрузчики не могут, т.к. ВНИМАНИЕ, нет топлива!!! Проблемы есть в голове руководителя ДОЗ Климашевского А.С., который, вместо того, чтобы вникать в ситуацию с отсутствием сырья, ОРЕТ, порой нецензурными словами, на рабочих. Рабочие на него не обращают внимание уже. Просто обидно, что ТАКОЙ "руководитель" занимает место на которое можно было бы поставить специалиста! А еще на совещании у генерального начальникам производств и цехов была дана команда "ФАС!" и теперь начинаются облавы по поводу опоздания на работу, опоздания с обеда, курения в неположенных местах и т.п. Если раньше на эти нарушения закрывали глаза, то теперь людей просто выгоняют по статьям с ПЕРВОГО раза!!! Надо же как-то уменьшить расходы на зарплату рабочим. Чтобы описать ситуацию нужно не один час рассказывать. Да и толку нет от этого. Рабочие обращались и в администрацию президента, и в Миноблисполком, и в КГК, а толку ноль!!!! Никому не нужен геморрой под названием "ЗАБУДОВА".
16.09.2014 08:21
nifeus / У "забудовы" здарыўся аблом? Мяркуючы па фота :-)
16.09.2014 08:50
Я / то, что здесь написано ооооооочень далеко от реальности! кто работает, знает реальную ситуацию и она гораздо печальнее
16.09.2014 18:21
РОЗА ЛЮКСЕМБУРГ / На мём расчетном за прошлый месяц нет таких цифр,про которые говорил Г.КУТАС......Точно знаю,что в коллдоговоре предприятия нет пункта,в котором разрешается повышать до максимума голос на работника....Руководитель должен обеспечить работающих у него на предприятии работой....и не на пару часов,а на 11.8 часов....Сейчас пора уборки у аграриев...думаю,что "Забудова-Агро" с радостью бы приняли помощь...а люди,простаивающих заводов получили бы зарплату больше,чем за 23....да и руководство района оценило бы вклад в участии убороки....Терпение у людей скоро лопнет.....Многим руководителям нашего предприятия следует знать,что наличие высшего образования не говорит о наличии ума....
16.09.2014 18:55
РОЗА ЛЮКСЕМБУРГ / В моем расчетном даавно уже не было тех цифр,про которые говорит Г.КУТАС.....Сейчас идет уборка у аграриев,Думаю,что "Забудова-Агро" не отказалось бы от помощи...и колхоз бы был доволен и люди,не работающих 3-х заводов были бы рады...всё лучше,чем 23....А еще,разве в колдоговоре по предприятию написано,что руководитель имеет право повышать голос до максимума на подчиненного???если НЕТ,то какого чёрта Климашевский А.С. .делает ЭТО каждый раз,обходя владения свои.....Нерадивых руководителей надо воспитывать по-другому:предложить вакансию рамщика,станочника,сортировщика...пусть трудом докажет свою проф.пригодность.....На предприятии имеется факт"мертвых душ".....Еще раз убеждаюсь,что высшее образование не является показателем УМА!!!!
17.09.2014 10:37
Алеська / Сумна. Аднак давайце адкінем эмоцыі (хаця, разумею, працаўнікам "Забудовы" зрабіць гэта цяжка") і паглядзім на факты. Так, запазычанасць па крэдытам у прадпрыемства вялікая. Але яна больш чым на палову пакрываецца запазычанасцю іншых прадпрыемстваў-заказчыкаў перад Забудовай. Магчыма, варта паспрабаваць зрабіць нейкія перазалікі ці як гэта робіцца.... Я не Вялікі-Эканаміст, но памятаю, як перад нашым прадпрыемствам была запазычанаць, напрыклад, у птушкафабрыкі. Таксама ў той час нам затрымлівалі заробак. Тады кіраўніцтва прапанавала нам частку заробку ўзяць прадукцыяй птушкафабрыкі. Не ведаю, як яны праводзілі гэта па фінансавых дакументах, а мы ўсім аддзелам набралі і курэй, і яек, і гатовай прадукцыі. А адна бабуля-пенсіянерка нават жывых узяла сабе на дачу. І была задаволена. Казала, што ёй яны абышліся танней, чым з кірмашу.
17.09.2014 10:41
Сяржук Гайна / Не усё кату масленіца - заробак сярэдні 5млн.- сапраўды адданыя людзі калі разумеюць сезонныя праблемы, то павінны увайсці у сітуацыю ...за такія грошы можна і патрываць...мусіць зажырэлі...а грошы цалей будуць
Дадаць каментар
Новае на сайце