Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +15° Маладзечна
Вілейка +15° Вілейка
Смаргонь +15° Смаргонь
Ашмяны +16° Ашмяны
Валожын +15° Валожын
Мядзел +15° Мядзел
Астравец +15° Астравец
Здарэнні
Вілейка
7.10.2014 16:11 ,AЎТАР(Ы): Настасся Роўда

У жаночым халаце на машыне без шынаў нёсся па цэнтры Вілейкі

Нават калі ў кіроўцы адваліліся шыны, ён працягваў ехаць

Нават калі ў кіроўцы адваліліся шыны, ён працягваў ехаць. Фота fonsola.ru.

Так віляйчанін святкаваў навіну, што стаў татам.

За сінім аўтамабілем пагоня ў Вілейцы пачалася ў ноч з нядзелі на панядзелак, 6 кастрычніка. Супрацоўнікі міліцыі гналіся за нецвярозым кіроўцам.

У цэнтры горада на вуліцы Партызанскай кіроўца наскочыў пярэднімі коламі на бардзюр.

– І з голымі коламі на адных абадах працягваў рушыць наперад, – распавядае Андрэй Дударчык, намеснік начальніка РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі.

Машына заіскрылася. Пад капотам загарэліся нафтавыя прадукты, і яна пачала палыхаць.

Кіроўца з’ехаў на тратуар і спыніўся каля агароджы.

Да яго падбегла міліцыя, мужчыну дасталі з машыны.

Міліцыянеры не маглі патушыць аўтамабіль, таму на дапамогу прыехалі пажарныя.

Як пасля высветлілася, у мужчыны была такая рэакцыя на навіну, што стаў бацькам. Ён адразу ж сеў за руль і паехаў святкаваць падзею.

Андрэй Дударчык зазначыў, што такое святкаванне яму абыдзецца ў круглую суму. У дадатак, яго пазбавяць правоў кіравання на тры гады.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце