Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +17° Смаргонь
Ашмяны +17° Ашмяны
Валожын +17° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +17° Астравец
Грамадства
5 Маладзечна
22.10.2014 17:16 ,AЎТАР(Ы): Галіна СІНІЦА

Кавалачкі поўсці і скуры ў шніцалі і беляшы. Як маладзечанцы паабедалі ў адным з кафэ горада

– Калі я не памыляюся, – заўважае Ірына Барыс. – Поўсць падобная на мышыную ці пацучыную

– Калі я не памыляюся, – заўважае Ірына Барыс. – Поўсць падобная на мышыную ці пацучыную. Фота google.by.

28-гадовая Ірына Барыс расказвае, што пасля такога абеду ў яе быў шок. Яна нават забылася папрасіць Кнігу скаргаў. А яе сваякі так і не рашыліся з’есці беляшы, нават калі іх замянілі на іншыя.

Запіс пра свой абед дзяўчына размясціла ў сацыяльных сетках.

Поўсць падобная на мышыную альбо пацучыную

У той дзень у маладзечанскім кафэ Ірына заказала пюрэ, шніцаль, кавалачак хлеба і фруктовы чай. Калі па звычцы яна пачала відэльцам адломваць кавалак шніцаля, то ўбачыла там поўсць. А як прыгледзелася, то ўбачыла яшчэ і скуру.  

У шніцалі Ірына заўважыла поўсць. А як прыгледзелася, то ўбачыла яшчэ і скуру.

У шніцалі Ірына заўважыла поўсць. А як прыгледзелася, то ўбачыла яшчэ і скуру.

– Калі я не памыляюся, – заўважае дзяўчына. – Поўсць падобная на мышыную ці пацучыную.

Ірына адзначае:

– Гэта ўжо не першы выпадак! Учора мае сваякі зайшлі перакусіць у кафэ. Узялі сабе бяляш. А там сюрпрыз – таксама камяк поўсці. Яны аднеслі гэта шчасце прадавачцы. Тая сказала, што гэта першы выпадак. А сама пачырванела ад сораму. Аднак не разгубілася і замяніла бяляш. Ды толькі маім сваякам пасля такога расхацелася есці. Яны развярнуліся і пайшлі з кафэ.

“Адкуль гэтая поўсць, не можам сказаць”

Тамара Мядзведская, повар у кафэ, патлумачыла:

– Да нас сапраўды звярнуліся два чалавекі, якія знайшлі поўсць у стравах – у беляшы і ў шніцалі. Адкуль гэтая поўсць, мы не можам сказаць. Фарш у кафэ мы не робім самастойна. Заказваем яго ў аднаго з мясакамбінатаў нашага рэгіёна. Магчыма, жывёлу, якая прызначалася на фарш, дрэнна абсмалілі. Таму і трапіўся кавалачак скуры з поўсцю.

Людзям, у стравы якіх трапіліся кавалачкі поўсці, кафэ вярнула грошы.

Прасіце Кнігу скаргаў

Таццяна Кугара, загадчыца аддзела гігіены харчавання Маладзечанскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, адзначыла, што ў такіх выпадках трэба выклікаць адміністратара. У Кнізе скаргаў і прапаноў запісаць тое, што не задавальняе ў абслугоўванні. Таксама паведаміць у цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

– Калі супрацоўнікі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі пачынаюць праверку пэўнай установы харчавання, то спачатку правяраюць Кнігу скаргаў і прапаноў, – адзначае Таццяна Кугара.

У цэнтры гігіены і эпідэміялогіі нам сказалі, што гэта кафэ чакае праверка ў лістападзе. Аб выніках яе “Рэгіянальная газета” раскажа пазней.

Абмеркаваць
Каментар (5) / Дадаць каментар
22.10.2014 21:28
алеся / почему не пишете как называется кафе?нужно же знать ,куда ходить не стоит
23.10.2014 08:36
Я / так а чё за кафешка? так пока у них пройдёт проверка я там могу успеть съесть парочку крысок! требую обнародования названия!
23.10.2014 09:30
Рэдакцыя / Мы не ўказваем назву, таму што пакуль няма афіцыйнага пацверджання, што ў ежы ў гэтай кавярні сапраўды магла быць поўсць ці скура. Тое, што мы маем, яшчэ не факт.
23.10.2014 10:53
в / На автовакзале находится кафе
23.10.2014 10:55
вика / Кафе находится на автовакзале.об этом писали чуть раньше
Дадаць каментар
Новае на сайце