Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +9° Маладзечна
Вілейка +9° Вілейка
Смаргонь +9° Смаргонь
Ашмяны +9° Ашмяны
Валожын +9° Валожын
Мядзел +10° Мядзел
Астравец +9° Астравец
Здарэнні
Вілейка
4.11.2014 09:34 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

У Вілейцы згвалцілі жанчыну – мужчыну затрымалі па званку

Згвалтаванне адбылося ўвечары 31 кастрычніка

Згвалтаванне адбылося ўвечары 31 кастрычніка. Фота letnews.ru.

Здарэнне адбылося ў Вілейцы 31 кастрычніка каля 21-й гадзіны.

Маладая жанчына ішла з працы дадому. У зацішным месцы заўважыла, што за ёй сочыць мужчына. Расказала па мабільным тэлефоне пра свае падазрэнні сяброўцы, а неўзабаве тая пачула ў трубцы крык.

Сяброўка патэлефанавала ў міліцыю. Супрацоўнікі мясцовага райаддзела ўнутраных спраў затрымалі 36-гадовага мужчыну. Ён сілай ужо адвёў жанчыну ў іншае месца, за некалькі кіламетраў. Там і здзейсніў гвалтоўныя дзеянні. 

Мужчына – жыхар Вілейкі. Сюды прыехаў жыць з Расіі.

Пра гэта расказаў намеснік начальніка РАУС начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык.

У Вілейскім райаддзеле Следчага камітэта паведамілі, што крымінальную справу ўзбудзілі па артыкуле “Згвалтаванне”. Злачынства караецца абмежаваннем волі да чатырох год або пазбаўленнем волі ад трох да сямі год.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце