Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -12° Маладзечна
Вілейка -11° Вілейка
Смаргонь -11° Смаргонь
Ашмяны -11° Ашмяны
Валожын -13° Валожын
Мядзел -10° Мядзел
Астравец -11° Астравец
Грамадства
3 Вілейка
29.01.2015 11:38 ,AЎТАР(Ы): Алесь ВЫСОЦКІ

Паштоўка як напамін пра Вілейшчыну – з'явілася серыя паштовак з вілейскімі краявідамі

Фота Міхася Куляша.

Адна з паштовак. Фота Міхася Куляша.

Вілейскі фатограф Міхась Кулеш выдаў 14 паштовак з выявамі Вілейшчыны. На іх пераважна адметныя мясціны горада, прыгожыя берагі Віліі.

Ёсць здымкі панскай сядзібы ў Старынках і капліцы ў вёсцы Ручыца.

– Ідэя выдаць паштоўкі з’явілася даўно, – дзеліцца Міхась. – Бо ў нас шмат часу нічога не выдавалася. Было, здаецца, пару паштовак і магніцікі з выявай Вілейскага касцёла.

Адразу ён збіраўся выпусціць калядную паштоўку, узяўшы за аснову адзін з зімовых пейзажаў. Але фінансава выпусціць толькі адну аказалася вельмі накладна, таму вырашыў выдаць серыю з чатырнаццаці паштовак. Тыраж кожнай складае 1000 экзэмпляраў.

– Выдаваліся паштоўкі не столькі ў камерцыйных мэтах, колькі для папулярызацыі Вілейшчыны, – падкрэслівае Міхась, – Каб кожны госць горада пры жаданні мог набыць нешта на памяць аб нашых мясцінах.

Пакуль прадаюць паштоўкі ў некалькіх пунктах горада. Але Міхась спадзяецца пашырыць прастору распаўсюджання.

Фота Міхася Куляша.

Фота Міхася Куляша.


Даведка "РГ"
Міхась Кулеш нарадзіўся ў Вілейцы ў 1982 годзе. Вучыўся ў СШ №4. 
Фатаграфіяй займаецца з дзяцінства. Працуе ў жанрах пейзажу, партрэта, рэпартажу.

Фота Міхася Куляша.

Фота Міхася Куляша.

Абмеркаваць
Каментар (3) / Дадаць каментар
29.01.2015 20:20
маладзечанка / а можна пашырыць прастору распаўсюду да Маладзечна? :) Надта прыгожыя фотаздымкі пару надобраў дакладна б купіла.
30.01.2015 09:34
Тамбоўскі воўк / [email protected] Гэта пошта Міхася. Напішыце яму ліст.
30.01.2015 13:22
маладзечанка / дзякуй вялікі!
Дадаць каментар
Новае на сайце