Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +3° Маладзечна
Вілейка +3° Вілейка
Смаргонь +3° Смаргонь
Ашмяны +3° Ашмяны
Валожын +3° Валожын
Мядзел +3° Мядзел
Астравец +3° Астравец
Грамадства
Маладзечна
26.06.2015 23:51 ,AЎТАР(Ы): Аляксандр МАНЦЭВІЧ

Кіраўнік дыпламатычнай місіі Украіны ўшанаваў памяць лётчыкаў з "вогненых" экіпажаў (фота)

Кіраўнік дыпмісіі Украіны ў Беларусі Валеры Джыгун і вайсковы аташэ Аляксандр Васільеў перад ускладаннем вянка ля абеліска Гастэлу

Кіраўнік дыпмісіі Украіны ў Беларусі Валеры Джыгун і вайсковы аташэ Аляксандр Васільеў перад ускладаннем вянка ля абеліска Гастэлу. Фота Аляксандр Манцэвіч.

Падзея ля абеліска экіпажам Гастэлы і Маслава, якія загінулі 26 чэрвеня 1941 года ў небе над Радашкавічамі, адбылася сёння, у 74-ю гадавіну подзвігу.

Кіраўнік амбасады Украіны ў Беларусі дарадца-пасланнік Валеры Джыгун і вайсковы аташэ дыпмісіі Аляксандр Васільеў усклалі вянок ля абеліска лётчыкам-героям, якія тут загінулі ў самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

У экіпажы Гастэлы лётчыкам-назіральнікам служыў украінец ураджэнец Чарнігаўшчыны лейтэнант Рыгор Скарабагаты.

У цырымоніі ўдзельнічалі таксама старшыні Маладзечанскага раённага Савета Віктар Невяровіч і Радашкавіцкага пассельвыканкама Віктар Неказакаў, прадстаўнікі дыяспары ўкраінцаў з Мінска, Маладзечна, Радашкавічаў.

У сваёй прамове перад прысутнымі пан Джыгун сказаў, што ў гэтыя цяжкія для Украіны дні вельмі важна шанаваць мір. Украінцы, па словах дыпламата, удзячныя Беларусі за тую пазіцыю, якую яна заняла ў адносінах да падзей на ўкраінскім усходзе, і праяўляе ўсе намаганні да ўрэгулявання канфлікту.

Хлеб-соль на маладзечанскай зямлі

Хлеб-соль на маладзечанскай зямлі

Імя ўкраінца Рыгора Скарабагатага навекі ўпісанае ў гісторыю Беларусі

Імя ўкраінца Рыгора Скарабагатага навекі ўпісанае ў гісторыю Беларусі

Украінцы Беларусі на ўрачыстасці пад Радашкавічамі.

Украінцы Беларусі на ўрачыстасці пад Радашкавічамі.

Выступае старшыня Маладзечанскага раённага Савета Віктар Невяровіч

Выступае старшыня Маладзечанскага раённага Савета Віктар Невяровіч

Ваенны аташэ Аляксандр Васільеў, кіраўнік дыпмісіі Валеры Джыгун, старшыня Радашкавіцкага пассельсавета Віктар Неказакаў

Ваенны аташэ Аляксандр Васільеў, кіраўнік дыпмісіі Валеры Джыгун, старшыня Радашкавіцкага пассельсавета Віктар Неказакаў

Старшыня Мінскага гарадскога грамадскага аб'яднання ўкраінцаў Галіна Калюжная і кіраўніккультурна-асветніцкага таварыства ўкраінцаў “Краяны” Леанід Лысакабылка

Старшыня Мінскага гарадскога грамадскага аб'яднання ўкраінцаў Галіна Калюжная і кіраўніккультурна-асветніцкага таварыства ўкраінцаў “Краяны” Леанід Лысакабылка

Валеры Джыгала

Валеры Джыгала

Беларуская пісьменніца ўкраінскага паходжання Наталка Бабіна з сынам Тарасам.

Беларуская пісьменніца ўкраінскага паходжання Наталка Бабіна з сынам Тарасам.

Справа: першы сакратар пасольства Марыя Гуцала

Дырэктар школы-інтэрната ў Радашкавічах, што носіць імя Мікалая Гастэлы, Ігар Дзятлоўскі

Дырэктар школы-інтэрната ў Радашкавічах, што носіць імя Мікалая Гастэлы, Ігар Дзятлоўскі

Помнік экіпажу Гастэлы ў двары Радашкавіцкай школы-інтэрната

Помнік экіпажу Гастэлы ў двары Радашкавіцкай школы-інтэрната

Дырэктар Радашкаўскай школы-інтэрната Ігар Дзятлоўскі вядзе экскурсіію ў школьным музеі

Дырэктар Радашкаўскай школы-інтэрната Ігар Дзятлоўскі вядзе экскурсіію ў школьным музеі

Дырэктар школы Ігар Дзятлоўскі правёў экскурсію па класах і школьным музеі агнявых і паветраных таранаў:

– У нас, канешне, больш цікава праводзяць экскурсіі вучні, але цяпер яны амаль усе раз’ехаліся на адпачынак – хто ў Італію, хто ў Іспанію. Засталося толькі трое дзяцей. Але і  яны заўтра адлятаюць.

Стваральнікі музея зыходзілі з таго, што хаця імя Мікалая Гастэлы і стала увасабленнем паветранага подзвігу, насамрэч трэба гаварыць і аб подзвігу экіпажа Маслава, іншых героях. Толькі над Маладзечаншчынай здзейснена каля двух дзясяткаў вядомых сёння таранаў.

У спісе герояў ёсць і ўраджэнец Украіны Рыгор Скарабагаты, памяць пра якога, разам з памяццю яго аднапалчан, іншых лётчыкаў-чырвонаармейцаў, ушанавалі ў гадавіну трагедыі незадоўга да Дня вызвалення Беларусі ўкраінцы.

У школьным музеі

У школьным музеі

Экспанат музея – публікацыя гісторыка Міхаіла Філістовіча ў 'Рэгіянальнай газеце' за 2003 год

Экспанат музея – публікацыя гісторыка Міхаіла Філістовіча ў 'Рэгіянальнай газеце' за 2003 год

У школьных класах

У школьных класах

Школа мае 50-гадовую гісторыю. Некалі была адной у сістэме школ-інтэрнатаў для дзяцей сірот. Цяпер такая засталася адна, сказаў гасцям кіраўнік установы:

– Палітыка нашай дзяржавы накіраваная на тое, каб дзеці выхоўваліся ў сем’ях.

Нехта з украінскіх гасцей у канцы сустрэчы пажадаў: “Канешне, гэта гучыць быццам бы нетактоўна, але жадаем беларусам, каб такіх школ праз некаторы час не было ўвогуле”. Госці, вядома, мелі на ўвазе тое, што сапраўдную цеплыню для дзіцяці можа стварыць толькі сям’я.

Школа ўстанавіла шматлікія міжнародныя кантакты. Штогод у гасцях выхаванцаў установы бываюць замежныя госці. Першага чэрвеня, напрыклад, у Дзень абароны дзяцей, школу традыцыйна наведвае пасол Германіі. Дзяцей запрашаюць на дабрачынныя калядныя ранішнікі, якія ладзіць клуб жонак кіраўнікоў дыпмісій. Удзельнікі сустрэчы выказалі ўзаемную надзею, што кантакты між украінскім пасольствам, украінцамі Беларусі і школай-інтэрнатам будуць мацнець.

Пасля ўрачыстасці была наладжана вечарына ў школе-інтэрнаце імя Мікалая Гастэлы ў Радашкавічах.

Актававая залы школы

Актававая залы школы

Выступае ўкраінскі дуэт 'Краяны' з Маладзечна

Выступае ўкраінскі дуэт 'Краяны' з Маладзечна

Гурт 'Голас' з Радашкавічаў

Гурт 'Голас' з Радашкавічаў

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце