Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Акно падзей
Мядзел
28.08.2015 15:55 ,AЎТАР(Ы): Алесь ВЫСОЦКІ

Мару ператварыла ў справу. Мядзяльчанка захапілася пейнтболам і адкрыла клуб

Кацярына Роліч (у цэнтры) марыць стварыць жаночую пейнтбольную каманду

Кацярына Роліч (у цэнтры) марыць стварыць жаночую пейнтбольную каманду. Фота забяспечана Кацярынай Роліч.

Ці цяжка развіваць модную забаву ў глыбінцы, як пейнтбол захоплівае пенсіянераў, разважае 27-гадовая гаспадыня пейнтбол-клуба “Grad” з Мядзела Кацярына Роліч.

Гады тры таму яна  на дні нараджэння ў знаёмай у Сілічах пагуляла ў пейнтбол. Гульня так спадабалася, што адразу з’явілася ідэя адкрыць такі клуб у Мядзеле.  

 – На той момант не было ні грошай, ні магчымасцяў. А праз нейкі час захацелася чагосьці творчага, для душы – і зноў усплыла ідэя стварэння клуба.

Кацярына апытвала людзей, ці трэба ім будзе такая забава. Наведвала вялікія сцэнарныя гульні: вучылася, як робяць іншыя клубы.

Ад цэнтра занятасці яенакіравалі на курсы для індывідуальных прадпрымальнікаў у сталіцы. Абараніла бізнэс-план і атрымала субсідыю на адкрыццё ўласнай справы. Дапамаглі гэтыя грошы ў абсталяванні пляцоўкі. Запрацаваў клуб ад пачатку лета.  

Фота забяспечана Кацярынай Роліч.

Фота забяспечана Кацярынай Роліч.

 

– Што было самае цяжкае падчас адкрыцця?

– Каб не зрабілі так, што адразу закупілі абсталяванне, а потым сталі думаць, як гэта зрабіць, то, магчыма, клуба не было б, – усміхаецца Кацярына. – Калі ўжо абсталяванне ляжыць, тады ўжо прыкладаеш усе намаганні і фантазію.

Былі складанасці з выбарам пляцоўкі для гульні: каб была цікавая і падыходзіла па характарыстыках. Урэшце спыніліся на пляцоўцы ў вёсцы Шыкавічы ля Мядзела. Абсталявалі яе, распрацавалі розныя сцэнарыі гульняў.

Хоча стварыць жаночую каманду

Жанчына-гаспадыня пейнтбол-клуба – рэдкасць для Беларусі.

– Але гэта мая ідэя, мая мара, – дзеліцца Кацярына. – Гэта толькі здаецца, што кіраваць падобным клубам – мужчынская справа. Пэўна, проста жанчыны баяцца займацца. Калі ж трэба фізічная сіла, каб абсталяванне перанесці – мне тады сям’я дапамагае. Гуляе да 15-ці чалавек – і цалкам адзін інструктар з імі спраўляецца.

Расказвае Кацярына, што ў Расіі праводзяцца адмысловыя жаночыя спаборніцтвы. І яна спрабуе стварыць каманду пейнтбольнага клуба, каб у будучым удзельнічаць у спаборніцтвах. Цяпер каманда змешаная, а з цягам часу хоча стварыць жаночую.

Фота забяспечана Кацярынай Роліч.

Фота забяспечана Кацярынай Роліч.

 

Пейнтбол – гульня камандная

Прыязджаюць у клуб гуляць і дарослыя, і дзеці. Звычайна бяруць ад 12 год, але, здараецца, і меншых бацькі прывозяць. Нядаўна гуляла бабуля з дзядулем. Ім – па 64 гады. Гэтак адзначылі выпускны ўнучкі ў каледжы.

– Так вялі бой, што мы былі ў захапленні. Бабуля за дзядулю больш трымалася, а той быў сапраўдны палкаводзец.

– Што галоўнае для гульцоў у пейнтбол?

– Жаданне. І гуляць ад душы. Калі дзеляцца на каманды, у першую чаргу кажу: як бы у вас ні пайшла гульня, поспех залежыць ад таго, наколькі  зладжаная каманда, наколькі добра вы можаце кантактаваць. Галоўнае, хварэць за каманду, за тое, што робіце зараз.

Самае  прыемнае ў працы, лічыць Кацярына, – гэта кантакты з людзьмі. Яны прыязджаюць адпачыць, дораць пазітыўныя эмоцыі:

– Было вельмі прыемна, як дзякавалі важатыя пасля гульні для дзяцей з нешчаслівых сем’яў.  А дзеці, якія прыязджалі ад Будслаўскага касцёла, тры разы гучна крычалі “Дзякуем!”. Так шчыра яшчэ ніхто не дзякаваў. 

“Эмоцый, уражанняў шмат”

Пераважна прыязджаюць гуляць у пейнтбол мясцовыя людзі. Бывае, адпачывальнікі на Нарачы завітваюць. Вырашылі завяршыць свой мядовы месяц на Нарачы пейнтболам маладыя і іх сведка з Гомеля. 

– Ці складана весці падобны бізнес у невялікім гарадку. Усё ж насельніцтва няшмат...

        Стараемся рабіць усё ад душы, сустракаем гасцей з адкрытым сэрцам. І яны прыязджаюць па трэцім-чацвертым разе.

 Каб у людзей засталася памяць аб гульні, выкладваюць фатаграфіі ў старонцы ў сацсетцы, на сваім сайце.

         Ідэі з’ехаць адсюль няма – хочацца ў сваім горадзе гэта ўсё развіваць, – упэўнівае Кацярына. – І для душы гэта трэба, і для людзей, лічу. Моладзі падабаецца, што дзень нараджэння можна адзначыць цікава. Нават пажылыя кажуць: “Мы, вядома, у гэта гуляць не будзем, але хоць нешта адкрылася”.

Вось і да другой пляцоўкі Кацярына прыглядаецца: будынка былой пральні ў Мядзеле. Ён цікавы,  і калі навесці там парадак, добра будзе зімой гуляць. Хоча закупіць абсталяванне “Лазертаг”. Жадання і ідэй для развіцця шмат.

– Не шкадуеце, што заняліся сваёй справай?

– Ні ў якім разе. Я гэтым жыву. Я, напэўна, чалавек такі, што для мяне вельмі важныя кантакты з людзьмі – гэта маё. Мне галоўнае, што людзі прыехалі, што ім спадабалася. Зразумела, гэта праца і заробак. На першым этапе грошы не такія вялікія, але пакуль на жыццё хапае. А эмоцый, уражанняў шмат.

 

Фота забяспечана Кацярынай Роліч.

Фота забяспечана Кацярынай Роліч.

Даведка “РГ” Пейнтбол – камандная гульня з выкарыстаннем пнеўматычных маркераў. Яны страляюць шарыкамі, напоўненымі водараспушчальнай фарбай. Пры пападанні ў перашкоду шарык лопаецца і пакідае пасля сябе пляму фарбы.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце