Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -3° Маладзечна
Вілейка -3° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -4° Мядзел
Астравец -3° Астравец
5.10.2015 11:20 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

ФК Узда – ФК Маладзечна: лік нічыйны

Момант гульні

Момант гульні. Фота з суполкі ФК Узда ў Кантакце.

У суботу, 3 кастрычніка, ФК “Узда” прымаў у сябе ФК  “Маладзечна ДЮСШ 4”.

Заўзятар ФК “Маладзечна ДЮСШ 4” Дзмітры Рухлевіч расказаў, што, на жаль, запомнілася хутчэй атмасфера гульні, чым сам матч:
– Першы тайм быў больш падобны на выпрабаванне вынослівасці гульцоў, чым на паўнавартасную гульню, якая праходзіла практычна толькі ў сярэдзіне поля.

Да перапынку маладзечанцы глядзеліся пераканаўча, што дарыла надзею на выбухны другі тайм. Пасля перапынку гульня пайшла больш жыва, з'явіліся атакі.

– І маладзечанцы нарэшце запіхалі мяч у вароты суперніка, інакш гэты гол не апісаць.

Прапусціўшы, у каманды з Узды нібы адкрылася другое дыханне, адзін напор за адным, і як вынік – гаспадары параўноўваюць лік і да канца матчу спрабуюць зарабіць такія важныя для іх тры ачкі.

Але фінальны лік матчу так і застаўся 1:1.

Шэраг гульцоў, кажа Дзмітры Рухлевіч,  па розных прычынах не прынялі ўдзел у матчы.

– Па якой прычыне хуткасны Павел Майсяёнак застаўся ў запасе, застаецца загадкай, адказ на якую ведае толькі трэнер каманды.

Трэнер каманды Аляксандр Гармаза адмовіўся каментаваць вынікі матчу:

– Дастаткова таго, што мы згулялі 1:1, – адказаў ён “Рэгіянальнай газеце”.

Становішча ФК “Маладзечна ДЮСШ 4” у прызавой тройцы пахіснулася.

 Пасля нічыйнага матчу з Уздой, маладзечанцы апынуліся на другім радку турнірнай табліцы з 14 ачкамі. У патыліцу дыхаюць “Вікторыя”з Мар’інай Горкі ( 13 ачкоў) і “Тарпеда” Мінск ( 12 ачкоў). Таму бліжэйшы матч супраць мінскай каманды “Прамень”, які адбудзецца на гарадскім стадыёне 10 кастрычніка, варта пабачыць на свае вочы і падтрымаць маладзечанскую каманду.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце