Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +10° Ашмяны
Валожын +10° Валожын
Мядзел +9° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Здарэнні
Маладзечна
30.10.2015 15:38 ,AЎТАР(Ы): Паводле старэйшага следчага Маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта Юрыя БАГУШЭВІЧА

Не рэагаваў на сігналы машыніста; ішла насустрач цягніку – чатыры чалавекі загінулі на Маладзечаншчыне на чыгунцы

Ад мая да верасня на чыгунцы ў Маладзечанскім раёне загінулі чатыры чалавекі

Ад мая да верасня на чыгунцы ў Маладзечанскім раёне загінулі чатыры чалавекі. Фота interdag.ru.

За пяць месяцаў, ад мая да верасня, на чыгунцы ў Маладзечанскім раёне загінулі чатыры чалавекі. У трох выпадках пацярпелыя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Тры здарэнні былі ў раёне, адно – у Маладзечне.

Здарэнні былі вечарам і ноччу.

Выйшаў на рэйкі перад цягніком і пайшоў, не абарочваючыся

Па ўсёй верагоднасці, чалавек, які загінуў у Маладзечне, вырашыў такім чынам звесці рахункі з жыццём.

10 верасня каля шостай вечара побач з чыгуначнымі пуцямі па вуліцы Гарадоцкай машыніст цягніка Мінск-Гродна ўбачыў мужчыну, які ішоў побач з чыгуначнымі пуцямі ў спадарожным накірунку, у бок станцыі Маладзечна.

Калі ён быў на адлегласці каля 150 метраў ад цягніка, машыніст пасігналіў. Мужчына не рэагаваў на гэта, за 50 метраў да цягніка выйшаў на рэйкі і працягваў ісці, нават не аглядваўся. Машыніст працягваў сігналіць, пачаў экстранна тармазіць, але пазбегнуць трагедыі не атрымалася. Мужчына загінуў на месцы, ён быў цвярозы. Яму было 45 гадоў, маладзечанец.

Ішла насустрач цягніку

Вядомыя выпадкі неапраўданай рызыкі. 10 мая каля паловы адзінаццатай ночы на станцыі Алёхнавічы машыніст цягніка Адлер-Калінінград убачыў жанчыну. Яна бегла насустрач цягніку па асноўнай платформе.

Машыніст пачаў сігналіць, калі зразумеў, што жанчына хоча перабегчы праз пешаходны пераход насупраць станцыі, за 30 метраў да самога перахода. Машыніст пачаў экстранна тармазіць. Наезду не ўдалося пазбегнуць.

Як высветлілася пазней, 57-гадовая жыхарка Мінска ехала дадому з дачнага кааператыва, які быў побач з вёскай Алёхнавічы. Судова-медыцынская экспертыза паказала, што канцэнтрацыя этылавага спірту ў крыві жанчыны склала 3,2 прамілі.

 Нагадваем жыхарам Маладзечна і раёна, што побач з чыгуначным палатном неабходна быць надзвычай уважлівымі, пераходзіць пуці толькі ва ўстаноўленых месцах, папярэдне ўпэўніцца ў тым, што няма цягніка.

Паводле старэйшага следчага Маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта Юрыя БАГУШЭВІЧА.


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999

ІП Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце