Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец +1° Астравец
Здарэнні
Маладзечна
2.11.2015 14:58 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

У Маладзечне каля калгаснага рынку збілі жанчыну-пешахода

Фота з сайта novgazeta.by.

Здарэнне адбылося ў сераду, 28 кастрычніка, каля трох гадзін дня.

23-гадовы кіроўца рухаўся на машыне “Лексус” па вуліцы Багдана Хмяльніцкага з боку вуліцы Валынца.

Каля дома №10 наехаў на 75-гадовую пенсіянерку, якая пераходзіла вуліцу не па пешаходным пераходзе.

У выніку здарэння жанчына з цялеснымі пашкоджаннямі, чэрапна-мазгавой траўмай была дастаўленая ў хірургічнае аддзяленне маладзечанскай бальніцы.

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” расказаў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.


Спонсар рубрыкі “Здарэнне” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.
За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999

ІП Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731


Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце