Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +10° Ашмяны
Валожын +10° Валожын
Мядзел +9° Мядзел
Астравец +10° Астравец
4.11.2015 09:35 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Машыну скралі ў Ільі – знайшлі ў Чысці

Машына стаяла незачыненая

Машына стаяла незачыненая. Фота nashreporter.com.

У міліцыю 2 лістапада звярнуўся жыхар вёскі Ілья на Вілейшчыне. Распавёў, што пасля гадзіны ночы нехта скраў яго ВАЗ-2107.

Прычыніў злодзей гаспадару шкоды на 34 мільёны рублёў. “Жыгулі” знаходзіліся ля дома, стаялі незачыненыя. 

Следча-аператыўная група адшукала машыну ў Чысці Маладзечанскага раёна. У здзяйсненні крадзяжу падазраецца 26-гадовы мужчына. Ён часова жыў у Іллі, а зарэгістраваны быў у Чысці, расказаў начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС Дзмітры Антановіч.

Раней мужчына ўжо быў судзімы.

Яго затрымалі. Райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу за крадзеж.

 

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.                                                                          

ІП Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце