Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец +1° Астравец
Здарэнні
Маладзечна
4.11.2015 17:02 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Сёлета на Маладзечаншчыне ў аварыях загінулі шэсць чалавек. Не дайце загінуць яшчэ камусьці

Фота з сайта s13.ru.

Ад пачатку 2015 года ў Мінскай вобласці здарылася 641 аварыя. У іх загінуў 131 чалавек, 670 – атрымалі раненні. 71 аварыя адбылася з удзелам нецвярозых кіроўцаў. Пра гэта паведамляе дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.

На Маладзечаншчыне за гэты час здарылася 48 ДТЗ. У іх загінулі шэсць чалавек, 53 атрымалі раненні. У стане алкагольнага ап’янення былі тры кіроўцы.

Супрацоўнікі Маладзечанскай дзяржаўтаінспекцыі ад пачатку года затрымалі больш за 270 кіроўцаў, якія кіравалі аўтамабілем у нецвярозым стане. У тым ліку 30 кіроўцаў – паўторна цягам года.

Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна ад 5 да 9 лістапада ладзіць прафілактычную акцыю “Цвярозы кіроўца”, каб зменшыць колькасць фактаў кіравання транспартам у нецвярозым стане, як адной з асноўных прычын ДТЗ з цяжкімі наступствамі.

Калі вы сталі сведкам кіравання транспартам у стане алкагольнага ап’янення, звяртайцеся па нумарах: 77-16-56 альбо 102. Магчыма, ваша інфармацыя зберажэ жыццё аднаму чалавеку і не дасць зламаць лёс іншаму.



Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.                                                                          

ІП Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце