Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +10° Ашмяны
Валожын +10° Валожын
Мядзел +9° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Грамадства
Валожын, Маладзечна
1.11.2015 13:02 ,AЎТАР(Ы): Паводле БелТА

Адкарэктуюць генпланы Валожына і Маладзечна – генплан паправяць згодна з канцэпцыяй кампактнага горада

Цана квадратнага метра жылля можа быць больш таннай

Цана квадратнага метра жылля можа быць больш таннай. Фота foodcomp.by.

Генплан Валожына распрацаваны ў 1995 годзе, Маладзечна ў 2003 годзе.

Па словах дырэктара РУП “БелНІІПградабудаўніцтва” Аляксандра Хіжняка, кіраўнік дзяржавы паставіў задачу развіваць гарады не за кошт сельскагаспадарчых зямель. Таму ажыццяўляецца пераход на канцэпцыю кампактнага горада. Гэта значыць, што трэба шукаць месцы для забудовы ў гарадах.

–  Вялікія тэрыторыі санітарна-ахоўных зон прамысловых прадпрыемстваў варта аптымізаваць, распрацоўваць праекты і змяншаць планіровачныя абмежаванні для населеных пунктаў. Другі аспект – зона аховы гістарычных аб’ектаў. Граматна распрацаваныя праекты па гісторыка-культурных зонах таксама дазваляюць знайсці дадатковыя тэрыторыі для будаўніцтва жылля,  – лічыць Аляксандр Хіжняк.

За кошт гэтага магчыма зрабіць будаўніцтва жылля больш танным.

– Як правіла гэта тэрыторыі цэнтра гарадоў, забяспечаныя інжынернымі сеткамі. У выніку зніжэння затрат на інфраструктуру можна быць зменшана цана квадратнага метра жылля, – адзначыў Аляксандр Хіжняк.

У Мінскай вобласці з 2008 па 2015 гады з улікам канцэпцыі кампактнага горада актуалізаваныя генеральныя планы 21 населенага пункта.

Такая інфармацыя была агучана на пасяджэнні Мінскага аблвыканкама, прысвечанае пытанням жыллёвага будаўніцтва, інжынернай і транспартнай інфраструктуры, працы праектных арганізацый і перспектывам горадабудаўнічай палітыкі ў сталічным рэгіёне.

Паводле БелТа.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце