Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец +1° Астравец
2.11.2015 13:11 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

“Маладзечна ДЮСШ 4” саступае камандзе з Узды і фактычна губляе шанец выйсці ў першую лігу (Фотарэпартаж)

. Фота Наталлі Тур.

31 кастрычніка на гарадскім стадыёне адбылася гульня 24 тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў другой лізе, якая скончылася для маладзечанцаў паразай – 1:2.

Адзіны гол у вароты каманды-саперніцы ў другім тайме забіў паўабаронца каманды “Маладзечна ДЮСШ-4” Сяргей Галюк.

Пасля суботняй гульні маладзечанцы з 17 ачкамі застаюцца на чацвертым радку турнірнай табліцы. Ад лідараў, каманды “Тарпеда” і каманды “Узда”, іх цяпер аддзяляе 7 і 5 ачкоў адпаведна.

Да канца чэмпіянату застаецца дзве гульні.

7 лістапада “Маладзечна ДЮСШ-4” згуляе на выездзе ў Мінску супраць каманды “Прамень” (Мінск).

Завяршыцца сезон 2015 года 14 лістапада, калі маладзечанцы прымуць у сябе каманду з Клецка.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце