Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
2.11.2015 18:06 ,AЎТАР(Ы): Алесь ВЫСОЦКІ

“ДЮСШ-4” з Маладзечна засталося без медалёў абласнога чэмпіянату (Табліца)

Каманды рэгіёна правялі матчы апошняга тура

Каманды рэгіёна правялі матчы апошняга тура. Фота proektstroy.ru.

У апошнім туры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе “ДЮСШ-4” з Маладзечна 1 лістапада дома прымала “Забудову-Буд” з Чысці.

Маладзечанцы ішлі на трэцім месцы. У выпадку перамогі над камандай з Чысці і няўдалай гульні канкурэнта, ФК “Фалько”, маглі прэтэндаваць на другое.

Але “ДЮСШ-4”  прайграла землякам 3:4 і, наогул, фінішавала на чацвёртым месцы.  Абышлі іх “Старыя Дарогі”. Каманда без аніякіх намаганняў набрала тры ачкі: іх сапернікам залічылі тэхнічнае паражэнне за няяўку на гульню.

“Вілія” з Вілейкі ў гасцях прайграла “Нёман-Агра” 1:5. “Вілія” – на дзясятым месцы.

“Забудова-Буд” на восьмым месцы. Але ў чэмпіянаце засталося дагуляць некалькі гульняў, і чысцінцаў можа пацясніць “СМІаўтатранс”.

Турнірная табліца з сайта Федэрацыі футбола Мінскай вобласці

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце