Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +10° Ашмяны
Валожын +10° Валожын
Мядзел +9° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Здарэнні
Маладзечна
6.11.2015 12:10 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

У Маладзечне пільны чалавек знайшоў падазроны пакет, з якога тырчала антэна. Выклікалі сапёраў

Знайшоў бомбу – аказаўся пакет са смеццем

Знайшоў бомбу – аказаўся пакет са смеццем. Фота ru.publika.md.

У чацвер, 5 лістапада, па вуліцы Таўлая, каля ўезду ў друкарню, пільны чалавек знайшоў пакет, з якога, як яму падалося, тырчала антэна. Падумаў, што гэта бомба.

Прыехала міліцыя, сапёры з Мінска.

Карэспандэнтка “Рэгіянальнай газеты” таксама была на месцы здарэння, аднак фатаграфаваць ёй забаранілі. Людзей, якія прыйшлі паглядзець, што адбываецца, папрасілі адысці далей дзеля іх бяспекі.

Па неафіцыйнай версіі, у пакеце было смецце. Пакет быў пераматаны дротам. Іншыя відавочцы казалі, што пакет ляжаў у кардоннай каробцы. І выглядала гэта так, быццам нехта спецыяльна хацеў, каб гэта нагадвала бомбу.

Здарэнне было ад паловы на сёмую вечара і да васьмі вечара.

Падрабязнасці і афіцыйны каментар чытайце пазней.

 

Спонсар рубрыкі “Здарэнне” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.
За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999

ІП Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце