Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +10° Ашмяны
Валожын +10° Валожын
Мядзел +9° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Здарэнні
Маладзечна
9.11.2015 17:22 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

У сутыкненні аўтобуса з машынай каля “Бярозкі” вінаваты кіроўца аўтобуса

Фота rh.by.

Здарэнне адбылося ў нядзелю, 8 лістапада, каля 20:45.

Аўтобус МАЗ, якім кіраваў 55-гадовы вадзіцель, паварочваючы налева з вуліцы Віленскай на Валынца, не ўступіў дарогу аўтамабілю “Фіят”, які рухаўся прама. Ім кіравала 28-гадовая мінчанка.

У выніку сутыкнення дзяўчыне-кіроўцы спатрэбілася медыцынская дапамога. Пасля яе аказання дзяўчыну адпусцілі дамоў, аднак з Мінска прыйшло паведамленне, што яна зноў звярнулася па медыцынскую дапамогу па месцы жыхарства.

Таму матэрыял адпраўлены на дапрацоўку.

Вадзіцель МАЗа пакараны, згодна з артыкулам 18.17, за парушэнне правілаў праезду перакрыжаванняў. Яму пагражае штраф ад 3 да 30 базавых велічынь, або пазбаўленне правоў тэрмінам на два гады.

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” расказаў дзяржаўтаінспектар Маладзечанскага аддзялення ДАІ Сяргей Бартош.


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

ІП Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце