Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Грамадства
Маладзечна
11.11.2015 19:45 ,AЎТАР(Ы): Галіна СІНІЦА

Экспрэс-апытанне ў Маладзечне: ці харчуецеся вы ў грамадскіх месцах харчавання?

Фота telegraf.com.ua.

Вадзім Каспяровіч, навучэнец:
– Звычайна харчуюся дома, не хаджу ў кафэ альбо сталовыя. У абед купляю булачку, чай. Гэта больш танна, а падмацавацца можна добра.
Алена Макрыцкая, у дэкрэтным адпачынку:
– Цяпер не хаджу ў кафэ і сталовыя, гатую дома. Раней абедала ў бістро. Можна было хутка падмацавацца, стравы смачныя, цэны прымальныя. Таму ніякіх нараканняў не маю.
Аліна Савіцкая, навучэнка:
– Зрэдку хаджу ў піцэрыю на нейкія мерапрыемствы. Прытрымліваюся здаровага харчавання. Таму гатую стравы сама. Правільнае харчавання – гэта падмурак, на якім трымаецца здароўе чалавека.
Наталля Кулікова, Таццяна Батрушкевіч, настаўніцы:
– Абедаць ходзім заўсёды разам ці ў “Мезанін”, ці ў “Родны кут”. У першым з кафэ вельмі ўтульная абстаноўка, стравы смачныя. Аднак апошнім часам порцыі сталі малаватыя, часам заказ даводзіцца чакаць доўга. У абед хочацца, каб яду прынеслі як мага хутчэй, а то на працу можна спазніцца. “Родны кут” больш простае месца, затое стравы больш танныя. Аднак ні разу не было такога, каб жываты паскручвала.
Жанна Лобан, прадпрымальніца:
– Так, звычайна купляем стравы ў бістро, што каля рынку. Гэта эканоміць час – прыйшоў, хуценька купіў і зноў на рабочае месца. Кафэ і рэстараны выдатна падыдуць, калі трэба адзначыць вялікую ўрачыстасць. Не трэба ўвесь дзень карпець над стравамі, а пасля цэлую ноч прыбіраць і мыць посуд. Невялічкія святы лепш адзначаць дома.
Ксенія Уладыка, навучэнка:
– Я за правільнае харчаванне, таму не хаджу ў кафэ і сталовыя. Гатую сама, ем аўсянку, тварог, бананы.
Раман Мейсак, майстар на будаўніцтве:
– Часам даводзіцца есці ў сталовых альбо перакусваць у бістро. У цэлым усё добра. Аднак часам трапляецца посуд з трэшчынамі, сколамі, аб якія можна парэзацца.
Новае на сайце