Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +21° Маладзечна
Вілейка +21° Вілейка
Смаргонь +21° Смаргонь
Ашмяны +21° Ашмяны
Валожын +21° Валожын
Мядзел +21° Мядзел
Астравец +21° Астравец
Вакол здарэння
Вілейка
1.09.2009 14:12 ,AЎТАР(Ы): Cяргей Зянько

У Балашах на пажары загінулі тры мужчыны

Тры мужчыны загінулі на пажары ў трохпакаёвай кватэры, які здарыўся ноччу 1 верасня ў чатырохкватэрным цагляным доме ў вёсцы Балашы Куранецкага сельсавета. Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае курэнне 53-гадовага гаспадара.

У райаддзел па надзвычайных сітуацыях у 3 гадзіны 44 хвіліны пазваніў гаспадар суседняй кватэры, калі адчуў пах дыму і пачуў трэск шыферу на даху, паведаміў у інтэрв’ю “РГ” інжынер дзяржаўнага пажарнага нагляду Алег Грыневіч.

На месца адразу выехалі чатыры падраздзяленні выратавальнікаў на аўтацыстэрнах. Прыехаўшы на месца, пажарныя ўбачылі, што агнём ахопленая цэнтральная частка дома, які належыць сельскагаспадарчаму вытворчаму кааператыву “Балашы”. Калі звонку пажар лакалізавалі, у дом у сродках аховы органаў дыхання і зроку ўвайшло звяно выратавальнікаў, каб змагацца з агнём знутры. З суседніх кватэр эвакуіравалі пяць чалавек.

Пасля тушэння на кухні трохпакаёвай кватэры знайшлі два абгарэлыя целы мужчын. І цела яшчэ аднаго мужчыны заўважылі ў спальні на падлозе ля ложка. Найбольш пашкоджаная агнём была спальня. Ачаг пажару быў менавіта тут. Верагодней за ўсё, прычынай узгарання стаў неасцярожна кінуты акурак.

Асобы памерлых устанавілі. Па папярэдніх дадзеных, гэта – гаспадар 1956 года нараджэння, палявод мясцовага сельгаскааператыва, цела якога знайшлі ў спальні, а таксама два яго беcпрацоўныя госці 1959 і 1971 гадоў нараджэння, якія задыхнуліся ад чаду на кухні.

Па словах Алега Грыневіча, агнём таксама крыху пашкоджаная суседняя кватэра, астатнюю частку дома ўдалося выратаваць. Цяпер па факце вогненнай трагедыі, акрамя дазнавальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях, працуе аператыўная група райаддзела міліцыі і работнік раённай пракуратуры.

Экспертыза павінна ўстанавіць, у якім стане былі мужчыны напярэдадні здарэння, ці спажывалі яны спіртное.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота забяспечана Алегам Грыневічам.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар

commentsLocked

Новае на сайце