Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Грамадства
Валожын
11.12.2015 09:46 ,AЎТАР(Ы): Настасся Роўда

"Мне 21 год. І ў мяне 51-ы памер нагі". Малады чалавек з Валожына просіць дапамагчы яму знайсці абутак

Вайсковыя берцы Вадзіму па памеры

Вайсковыя берцы Вадзіму па памеры. Фота Настассі Роўды.

У садок Вадзім Бычкоўскі ішоў з 40 памерам нагі. У чацвёртым класе нага вырасла да 45 памеру. Цяпер памер 51, і ўжо зусім не да жартаў: такога абутку ў продажы не знайсці, а гарантыі, што нага не вырасце яшчэ больш, няма.

У пошуках патрэбнага памеру абутку хлопец абзваніў і аб’ездзіў ледзьве не ўсю Беларусь. Апошнія тры з паловай гады выбар абутку для маладога чалавека быў проста пакутай.

– У якую краму ні зайду, самы вялікі памер – 45-46. Калі ў мяне быў 48 – знаходзілі абутак у Польшчы. Сёлета мне прывезлі адтуль туфлі 50 памеру. Але ўжо і яны мне ціснуць, – кажа малады чалавек.

Два гады таму Вадзіма прызвалі ў войска. Сёлета ў ліпені хлопец пайшоў у Валожынскую вайсковую часць на кантрактную службу. Для яго гэта выратаванне: вайсковыя берцы – адзіны абутак, у якім больш-менш камфортна.

– У горад не выйсці: вайсковы абутак пад звычайнае адзенне не пасуе. Даводзіцца хадзіць у форме, – дадае малады чалавек.

Рост у хлопца – 1,97 метра. Ужо ў садку ён на галаву абганяў аднагодкаў.

Такога вялікага памеру нагі ў сям’і Вадзіма ні ў каго больш няма. Бацька носіць абутак 42-43 памеру.

– Камусьці можа і смешна, а мне – не. Я не магу набыць нармальны абутак.

Цяпер камандаванне ў вайсковай часці падбірае Вадзіму зімовыя і летнія туфлі пад паўсядзённую форму адзення.

– Хацелася б мець і на зіму, і на вясну, і на лета, і спартовы абутак. Спортам займаюся з дзяцінства: футбол, валейбол, цяжкая атлетыка, – дзеліцца Вадзім. – Ездзіў у сталічнае атэлье, там гатовыя зрабіць пад замову пару, але гэта каштуе больш за шэсць мільёнаў рублёў. І чакаць давядзецца месяц.

Ці сапраўды абутак вялікага памеру не знайсці

Самы вялікі абутак, які вырабляюць буйныя айчынныя вытворцы, – 47-48 памеру. Так што знайсці абутак у звычайнай краме сапраўды немагчыма.

Выйсце – невялікія фірмы, што робяць абутак пад замову. Праўда, некаторыя не робяць абутак такога вялікага памеру, паколькі няма адпаведных калодак. Іншыя гатовыя ўзяцца, але цана можа дасягаць шасці мільёнаў рублёў.

Толькі ў адной з ваўкавыскіх майстэрняў па тэлефоне адказалі, што вырабіць абутак змогуць і за мільён рублёў. І адразу папярэдзілі, што перад гэтым трэба прыязджаць да іх на абмер нагі.

Калі вы ведаеце, дзе можна замовіць абутак 51 памеру, пішыце ў рэдакцыю: [email protected]. Альбо званіце па тэлефоне (80176) 76-96-67.

З гісторыі: хто насіў 63 памер абутку

Здымак француза Фердынанда Контата даслаў у рэдакцыю чытач Аляксандр Салагуб, які жыве ў Маладзечне. Фота захоўваецца ў яго сямейным архіве ад 1932 года, і перайшло ад бацькі. Яму падарылі здымак пасля прадстаўлення ў “Шапіто”, з якім Фердынанд Контат ездзіў са сваім бацькам. Падчас кірмашу людзі сцякаліся паглядзець на сапраўднага велікана.

На адваротным баку здымка напісана, што Фердынанд нарадзіўся ў 74-м дэпартаменце Верхняя Савоя 30 верасня 1902 года. Яго рост – 2,35 метра. Вага – 206,5 кілаграма. Вялікі палец яго рукі цалкам накрываў пяціфранкавую манету. Памер нагі – 63. Калі Фердынанд разводзіў рукі, то адлегласць ад кончыкаў пальцаў адной рукі да кончыкаў пальцаў другой была 2,52 метра.

У “Кнігу рэкордаў Гінеса” трапіў хлопец з памерам 59

Фота зрабіў Пол Майкл Х'юз.

Фота зрабіў Пол Майкл Х'юз.

У кастрычніку 2014 года ў “Кнігу рэкордаў Гінеса” трапіў Джейсан Арланда Радрыгес Эрнандэс з Венесуэлы. У 20 гадоў памер яго ног – 40,1 см (правая нага) і 39,6 см (левая нага). Хлопец носіць 59 памер абутку.

Гэтую асаблівасць Джэйсан заўважыў на свой дзявяты дзень нараджэння, калі яны з сябрамі пачалі параўноўваць памеры ног. Джэйсан кожны раз перамагаў сваіх сяброў падчас падобных замераў. Прыдатны абутак Эрнандэсу даводзіцца замаўляць у Нямеччыне.

Дыскусіі вакол Нобеля: журналістыка або літаратура, ці трэба вывучаць Алексіевіч у школе і што значыць прэмія для Беларусі

Глядзіце тызер новага сезона "Гульні тронаў" і рабіце стаўкі, хто зойме Жалезны трон (Відэа, галасаванка)

Прадавачкі ў магазіне рытуальных паслуг у Маладзечне: Працаваць не страшна, тут жа толькі кветкі

 

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Вокны – вочы вашага дома. Але толькі ад вас залежыць, ці спадабаецца іх позірк іншым людзям, ці будуць яны грэць вас зімой, а летам ратаваць ад спёкі.

Каб вокны радавалі і прыгажосцю, набудзьце для іх вопратку – зрабіце аддзелку адкосаў, пастаўце маскітныя сеткі.

З нашымі вокнамі ваш дом будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Велком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце