Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Акно падзей
Вілейка
23.12.2015 11:03 ,AЎТАР(Ы): Алесь ВЫСОЦКІ

Да фестывалю моладзевых субкультур у Вілейцы з’явіцца скейт-парк са сцэнай. Як ён можа выглядаць (Выявы)

Так можа выглядаць скейт-парк у Вілейцы. Выява забяспечаная стваральнікамі эскізнага праекта.

Так можа выглядаць скейт-парк у Вілейцы. Выява забяспечаная стваральнікамі эскізнага праекта.. Фота забяспечана стваральнікамі эскізнага праекта.

Пройдзе фестываль у Вілейцы ў канцы чэрвеня 2016 года.

На падрыхтоўку і правядзенне фестывалю выдзелена 18 тысяч долараў ЗША. Адбылося гэта дзякуючы перамозе віляйчан у конкурсе мясцовых ініцыятыў праекта ЕС/ ПРААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. Ініцыятарам правядзення фестывалю стала грамадскае аб’яднанне па ўстойлівым развіцці Вілейскага рэгіёна “ЗОВіК”.

Як з’явілася ідэя фестывалю

– Яе прыдумалі зыходзячы з захапленняў моладзі і іх пажаданняў, – расказвае намеснік дырэктара Вілейскага Палаца культуры Вольга Шляпо. –  Ёсць у Вілейцы скейтбардысты, можна іх бачыць на цэнтральнай плошчы. Таму падумалі: “Чаму б і не зрабіць скейт-парк на месцы танпляцоўкі?”  Яна страціла ўжо актуальнасць, а месца там хапае.  І разам з гэтым правесці фестываль. Бо ў нас моладзь актыўная, захапляецца моднымі стылямі і ў спорце, і творчасці.

У парку можна сабраць усю моладзь разам, ствараць мноства розных пляцовак. Фестываль атрымаецца як пляцоўка для розных творчых эксперыментаў, дзе кожны зможа паказаць сваё майстэрства, лічаць арганізатары.

У фестывалі моладзевых субкультур “Энергія маладосці” змогуць паўдзельнічаць рокеры і рэперы, гістарычныя рэканструктары і байкеры, скейтбардысты, аматары воркаўта і паркура, графіцісты і  іншыя.

Гатовы эскізны праект парку

Віляйчане ўдзельнічалі ў конкурсе з праектам фестывалю другі раз  – і цяпер удалося перамагчы. Лічаць, што паспрыяла перамозе тое, што праект удасканалілі. Ды і тое, што гарадскі парк апошнім часам значна змяніўся. Сярод іншага там з’явіліся дзіцячая пляцоўка і пляцоўка для воркаўту, правялі добраўпарадкаванне.

У межах праекта і далей будуць уладкоўваць гарадскі парк. Да фестывалю на месцы танцпляцоўкі з’явіцца скейт-парк, сумешчаны з опэн-эйр сцэнай. Сцэну мадэрнізуюць, абсталяванне для скейтбордынгу дапоўніць яе. Будуць месцы для гледачоў.

Выява забяспечана стваральнікамі эскізнага праекта.

Выява забяспечана стваральнікамі эскізнага праекта.

Выява забяспечана стваральнікамі эскізнага праекта.

Выява забяспечана стваральнікамі эскізнага праекта.

– Бачым, што моладзь падтрымлівае праект фестывалю. Скажам, як даведаліся скейтбардысты, што будзе такі парк, самі прыйшлі і сказалі, што гатовы дапамагаць у яго стварэнні, – кажа Вольга Шляпо.

Эскізны праект скейт-парку ўжо гатовы. Над ім працавалі галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры райвыканкама Дзмітры Гарланаў і ўраджэнцы Вілейкі,  студэнтка архітэктурнага факультэта БНТУ Яна Вярбіцкая і скейтар са стажам Яўген Русак.

У бліжэйшы час закупяць абсталяванне для скейт-парку, правядуць конкурс на распрацоўку лагатыпу фестывалю. І будуць збіраць заяўкі на ўдзел. Мяркуюць, што ў чэрвені збярэцца на фестываль не толькі вілейская моладзь, а прыедзе і з іншых гарадоў.

Фестываль як брэнд Вілейкі

Чым для Вілейкі можа стаць фестываль?  – пытаю ў Вольгі.

–  Добрым рэкламным мерапрыемствам.  Ён падыме прэстыж і нашага горада, і нашай моладзі. Да таго ж, вырашыць праблему вольнага часу: моладзі будзе дзе сябе рэалізаваць.

Плануюць, што фестываль не стане разавым мерапрыемствам. У тым ці іншым фармаце  плануюць праводзіць яго і надалей. 

– Можа, ён стане адным з брэндаў нашага горада, – разважае Вольга Шляпо. –  Хочам, каб Вілейка была моладзевым горадам. Каб моладзі тут было ўтульна і добра, яна заставалася жыць ў Вілейцы і ганарылася сваім горадам.

 Пазней стваральнікі эскізнага праекту раскажуць, чым скейт-парк можа стаць для маладых віляйчан і як ён можа дапамагчы ў развіцці турызму.

Дзед на роліках, хлопец з 51-м памерам абутку – выберы Асобу года “РГ”

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце