Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +18° Маладзечна
Вілейка +19° Вілейка
Смаргонь +19° Смаргонь
Ашмяны +20° Ашмяны
Валожын +19° Валожын
Мядзел +19° Мядзел
Астравец +19° Астравец
Здарэнні
Валожын
30.12.2015 12:16 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

“Ды гары яно гарам!” – усклікнуў жыхар Валожыншчыны і спаліў дом

Фота скрыншот з фільма Пра што гавораць мужчыны.

19 верасня жыхар Ракаўскага сельсавета святкаваў свой 61-ы дзень нараджэння.

Адзначаў ён дзень нараджэння ў кампаніі сваёй сужытніцы. У разгары застолля паміж мужчынам і жанчынай адбылася сварка. Імяніннік усклікнуў: “Ды гары яно ўсё гарам!”. Збегаў за каністрай з бензінам, выліў яго пасярод пакоя і кінуў запалку.

У выніку гэтага вар’ятства дом і ўся маёмасць згарэлі цалкам.

Жанчыну, якая пазбавілася ўсяго, забралі да сябе жыць сваякі. А мужчына чакае рашэнне суда па артыкуле 218 частка 2 – “ Знішчэнне маёмасці агульнанебяспечным спосабам”.

– І калі суд вынесе максімальную меру пакарання, то на волі мужчына сустрэне толькі свой 71 год нараджэння, – падсумаваў старшы следчы Валожынскага РАСК Сяргей Лапцік.

У Смаргоні трактарыст збіў школьніцу на пешаходным пераходзе

Конкурс ад "РГ": Натхняй сваёй гісторыяй здароўя

Гісторыя аднаго цуда: Адам Мальдзіс шукаў мясцовага кампазітара, а выявіў агульнаеўрапейскага дзяржаўнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце