Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Здарэнні
Вілейка
21.01.2016 16:10 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

У Вілейцы дырэктар у дырэктара выцягнуў грошы з курткі

Знікла амаль тры мільёны рублёў

Знікла амаль тры мільёны рублёў. Фота sputnik.by.

Два дырэктары прыватных прадпрыемстваў 9 студзеня выпадкова сустрэліся ў бары ў Вілейцы.

Раней яны былі знаёмыя, сталі адзначаць сустрэчу. Адзін з іх адышоўся ад століка. А ў другога, 30-гадовага віляйчаніна, на той момант узніклі фінансавыя цяжкасці. Ён скарыстаўся момантам і выцягнуў з кішэні курткі знаёмага два мільёны 800 тысяч рублёў, расказаў начальнік Вілейскага райаддзела Следчага камітэта Яўген Мягкоў.

Пацярпелы спрабаваў самастойна разабрацца і вярнуць грошы, але не атрымалася. Ён 16 студзеня звярнуўся ў міліцыю. У дачыненні да віляйчаніна ўзбудзілі крымінальную справу за крадзеж.

– Падобныя выпадкі ў піцейных установах, дзе няма магчымасці забяспечыць належную ахову рэчаў, нярэдкія, – кажа Яўген Мягкоў. – Таму пры іх наведванні раіў бы больш адказна адносіцца да захоўвання сваіх рэчаў, не пакідаць іх без нагляду.

Валожын: скралі 11 мяхоў збожжа, якое суседцы выдалі замест зарплаты

15-гадовыя валожынцы не маглі адрамантаваць матацыкл, таму скралі ў знаёмага


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце