Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +16° Смаргонь
Ашмяны +16° Ашмяны
Валожын +16° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +16° Астравец
Спорт
29.02.2016 11:36 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Маладзечанка ў 50 год прабегла першы марафон, а ў 70 паступіла ва ўніверсітэт

На гэтым фотаздымку Ларысе Пятрэнцы, яна ў цэнтры, 56 гадоў. Наперадзе –  чарговы паўмарафон

На гэтым фотаздымку Ларысе Пятрэнцы, яна ў цэнтры, 56 гадоў. Наперадзе – чарговы паўмарафон. Фота забяспечана Ларысай Пятрэнкай.

Прыклад мала­дзечанкі Ларысы Пятрэнкі можа быць наглядным дапаможнікам для тых, хто лічыць, што ў 40 гадоў не позна пачынаць бегаць, а ў 70 – самы час паступіць у інстытут.

Сёння Ларыса Пятрэнка пачынае кожны свой дзень з прабежкі ў парку з сабакам, вядзе гурток настольнага тэніса ў школе-інтэрнаце і марыць пра тое, каб перадаць свой жыццёвы досвед моладзі.

А яшчэ 34 гады таму здавалася, што жыццё скончанае. Ларыса захварэла, яе звольнілі з працы.

Але жыццё змяніў адзін дзень – 24 мая 1982 года.

– Па тэлебачанні ішла перадача пра здаровы лад жыцця. Яе вядучы тады сказаў адну фразу, якую захацелася выпрабаваць на сабе – “Калі хочаш быць здаровым – бегай, калі хочаш быць прыгожым – бегай, калі хочаш быць разумным – бегай!”.

На наступны дзень, 25 мая, Ларыса Фёдараўна была на стадыёне.

У першы дзень прабегла недзе 150 метраў. Але назаўтра цвёрда вырашыла, што пойдзе зноў і прабяжыць на 10 метраў болей.

Ад 25 мая да 28 жніўня Ларыса Пятрэнка не прапусціла ні аднаго дня.

– У канцы жніўня стала на вагі. Аказалася, што я з 96 кілаграмаў схуднела да... 95. І гэта была вялізная перамога. Тым больш, што ні тады, ні цяпер рэжым харчавання я не мяняла. Што было смачна, тое і ела. У наступныя два з паловай гады схуднела на 25 кілаграмаў.

А яшчэ праз пару гадоў прабегла свой першы марафон. Тады Ларысе было 50 гадоў.

– Бегала да 2000 года. За сваё спартыў­нае жыццё здужала прабегчы 19 марафонаў. І ведаеце, ужо 30 год не п’ю таблетак.

У 70 год стану студэнткай!  – Ідзём у заклад?

Ларыса Фёдараўна да сваіх 70 гадоў мела разрад па плаванні, па шахматах, па настольным тэнісе.

Прыйшла ўладкоўвацца на працу кіраўніком гуртка, а ёй адказваюць: “Выбачайце, у вас няма патрэбнай адукацыі”.

– Ах, так? Значыць, будзе! – адказала Ларыса Пятрэнка і паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры. – Я была амаль выдатніцай. Толькі адна сямёрка ў дыпломе, па методыцы выкладання фізкультуры.

Вось цяпер дыпламаваным спецыялістам вядзе гурток настольнага тэнісу. Мае чатырох унукаў і праўнучку.

– Я жартую, што ў мяне трое разумных унукаў і адзін акцёр. Але ўнукамі я ганаруся.

Вядома, Ларысе Фёдараўне ніхто не дае яе 76 гадоў.

Так Ларыса Фёдараўна выглядае сёння. Белыя пальчаткі і святочная блуза – падарунак нявесткі. Фота Настассі РОЎДЫ.

Так Ларыса Фёдараўна выглядае сёння. Белыя пальчаткі і святочная блуза – падарунак нявесткі. Фота Настассі РОЎДЫ.

– Я і апранацца добра люблю. Кампенсую за беднае дзяцінства, калі ў школу даводзілася хадзіць у маміным паліто на шэсць памераў большым.

А наконт здароўя і здаровага ладу жыцця Ларыса Пятрэнка кажа:

– Наш арганізм як млын. Трэба раз спыніцца і раскруціць яго ў іншы бок. І другая маладосць гарантаваная.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце