Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +23° Маладзечна
Вілейка +23° Вілейка
Смаргонь +23° Смаргонь
Ашмяны +23° Ашмяны
Валожын +23° Валожын
Мядзел +23° Мядзел
Астравец +23° Астравец
Спорт
4
1.03.2016 10:49 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Аляксандр Кавалёў: “Калі б заўзятары скінуліся па мільёну – каманда б гуляла”

Фота з сайта ru.sputnik.az.

“Рэгіянальная газета” працягвае сачыць за лёсам каманды “Маладзечна ДЮСШ 4”.

У аўторак, 1 сакавіка, пытанне ўдзелу каманды ў другой лізе адкрытае. Але толькі для ўладаў. Трэнеры і гульцы сваё рашэнне прынялі.

Каментуе загадчык сектара фізічнай культуры, спорту і турызму аддзела  адукацыі Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Кавалёў:

– Старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец на сустрэчы з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму сказаў, што каманда сёлета зможа гуляць на такіх жа ўмовах, што і ў мінулым годзе. Дадатковага фінансавання няма і не будзе. З бюджэту даць грошай мы не зможам. Таму, калі трэнер Аляксандр Гармаза пагодзіцца працаваць у такіх умовах, будзем размаўляць далей. На сёння ж пытанне стаіць аб тым, што як у такой цяжкой фінансавай сітуцыі захаваць дзіцячы футбол.

Што датычыцца абласных спаборніцтваў, то Аляксандр Кавалёў лічыць, што тут праблемы няма:

– Адмовіцца ад удзелу каманда ДЮСШ, значыць, заявім “Забудову”. Абласны чэмпіянат не патрабуе шмат грошай, таму вобласць мы закрыем 100%.

Аляксандр Гармаза: “У другой лізе каманды не будзе!”

– Адназначна, на тых умовах, як мы гулялі ў мінулым годзе, сёлета я працаваць не буду. Я не дазволю здзеквацца над маімі гульцамі. Ледзь выжывалі ў мінулым годзе і сёлета працягваць працаваць так мы не будзем. І гэта не толькі мая думка. Футбалісты таксама не будуць псаваць сваё здароўе дзеля таго, каб каманда проста гуляла. Застаецца толькі пытанне, чаму 16 000 Ашмяны і 10 000 Узда знаходзяць грошы і магчымасці заяўляцца ў першую лігу, а ў Маладзечна няма грошай нават на другую. Я скажу так. Аддайце бюджэтныя грошы, што прызначаліся для другой лігі, на развіццё 21 віда спорту, так будзе лепей.

Між тым, Аляксандр Кавалёў выказаў сваю думку, наконт таго, як выратаваць каманду:

– Калі б заўзятары скінуліся кожны па мільёну – каманда б гуляла. Ну палічыце самі – 400 заўзятараў  – гэта 400 мільёнаў. І я б аддаў свой мільён. І зажыло б Маладзечна. 

Абмеркаваць
Каментар (4) / Дадаць каментар
1.03.2016 12:56
Дмитрий / У меня один вопрос ... много статей было, но нигде ни слово о том ..куда денутся деньги которые запратит ФК Ислочь за стадион. куда денуться деньги за сборы ФК Крумкачов. Ведь там немалые деньги, они же пришли из футбола ..почему не могут пойти в футбол, нашей команды ??? Кто-нибудь задавал такие вопросы руководству ???? Деньги сами пришли в бюджет .... их не надо искать ..видимо эти деньги уже поделены между руководством ... Напишите пожалуйста статью .. о расходах бюджета в отрасли строительства.... предоставят ли такие данные руководство города ...в частности деньги от двух клубов ..куда они пойдут ..и почему не в футбол нашей города ???? !"!!!!!
1.03.2016 13:46
baraded / может на счет ковалева деньги еще перечислить???
1.03.2016 21:09
Chalavek / Гармаза - мужык! Сорамна чытаць бессаромную славесную лухту чынуш ад спорту!
5.03.2016 17:44
Весна / А вторыми в области по волейболу среди юношей 2000-2001 года школьная команда сш 12 г. Молодечно!!! Молодцы!!!
Дадаць каментар
Новае на сайце