Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -3° Маладзечна
Вілейка -3° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -4° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Здарэнні
1 Смаргонь
17.06.2016 13:48 ,AЎТАР(Ы): auto.tut.by

У Смаргоні “Audi” трапіла пад цягнік: кіроўца збег, пасажыр – у рэанімацыі (Фота)

Фота з сайта mchs.gov.by.

У Смаргоні 17 чэрвеня, каля 01.40, на чыгуначным пераездзе на вуліцы Гагарына, абсталяваным святло-гукавой сігналізацыяй, Audi A8 трапіла пад грузавы цягнік. Пра гэта паведамілі ў МНС.

У момант аварыі ў машыне знаходзіліся кіроўца і пасажыр. Мужчына, які кіраваў Audi, c месца аварыі ўцёк. Пасажыр у цяжкім стане дастаўлены ў бальніцу.

У выніку ДТЗ аўтамабіль атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні. У грузавога цягніка пашкоджана пярэдняя частка адбойніку. Чыгуначнае палатно не пашкоджана, затрымка руху дадзенага цягніка, які накіроўваўся ў Маладзечна з Літвы, склала 3 гадзіны 49 хвілін, затрымкі руху іншых цягнікоў не было.

Паводле auto.tut.by

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
17.06.2016 13:55
ксюня / з месца аварыi
Дадаць каментар
Новае на сайце