Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +18° Маладзечна
Вілейка +18° Вілейка
Смаргонь +18° Смаргонь
Ашмяны +18° Ашмяны
Валожын +18° Валожын
Мядзел +18° Мядзел
Астравец +18° Астравец
Грамадства
Вілейка
29.09.2016 14:48 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Ісці сцяжынай адчуванняў: у "Надзеі" запусцілі новы беларуска-германскі праект

Фота agrozdrav.by.

У межах беларуска-нямецкага праекта “Сцяжына адчуванняў па Кнэйпу” дзіцячы аздараўленчы цэнтр “Надзея” наведалі нямецкія эксперты Крысціна і Андрэас Оты з горада Бад-Швальбаха, што знахо­дзіцца ў федэральнай зямлі Гесэн.

Андрэас і Крысціна – муж і жонка. У Беларусь яны прыехалі ўпершыню. Супрацоўнікі цэнтра зладзілі для іх экскурсіі па Міншчыне. Госці пабылі ў Хатыні, Мінску. У час агляднай экскурсіі па Вілейцы пазнаёміліся з гісторыяй і архітэктурай горада, пабачылі Вілейскае вадасховішча, завіталі на Віллянін хутар.

Супрацоўнікі “Надзеі” прадставілі гасцям  медыцынскую і педагагічную работу цэнтра. Ра­зам з дзецьмі, што аздараўляюцца ў “Надзеі”, Андрэас і Крысціна паў­дзельнічалі ў адукацыйных і спартыўных мерапрыемствах.

Хаджэнне басанож як стыль жыцця

Аднак асноўнай справай, дзеля якой прыехалі госці з Германіі, стала абмеркаванне стварэння ў цэнтры сцяжыны Кнэйпа. Андрэас на ра­дзіме ўзначальвае аб’яднанне Кнэйпа і з’яўляецца інструктарам. А Крысціна там працуе медсястрой.

Крысціна і Андрэас Оты ў Надзеі.

Крысціна і Андрэас Оты ў Надзеі.

Эксперты зладзілі сустрэчу-прэзентацыю для медыкаў і педагогаў. Яны расказалі пра сцяжыну адчуванняў, яе добрае ўздзеянне на арганізм і прапанавалі стварыць такую ў “На­дзеі”.

– Мы падумалі над прапановай і пагадзіліся, – кажа намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Вера Тоўсцікава.

– “Надзея” ад па­чатку свайго існавання супрацоўнічае з немцамі. А раней вы ведалі што-небудзь пра методыку Кнэйпа?пытаюся ў Веры Тоўсцікавай.

– Не. Пра сцяжыну адчуванняў я, як і большасць нашых супрацоў­нікаў, даведалася ўпершыню. І аказалася, што сцяжына – з’ява зусім не новая. Хутчэй, добра забытая старая. У Германіі цяпер вельмі распаўсюджаныя такія методыкі аздараўлення. А прыдумаў сцяжыну адчуванняў яшчэ ў 19 стагоддзі нямецкі святар і фізіятэрапеўт Себасцьян Кнэйп.

Як расказалі эксперты з Германіі на прэзентацыі праекта, у юнацтве Кнэйп захварэў на сухоты. Але дзякуючы асаблівай методыцы змог істотна палепшыць уласнае здароўе.

Юнак хадзіў басанож па розных паверхнях: каменьчыках, пяску, шышках, трэсках. У выніку адбываўся натуральны масаж ступні. А гэта вельмі карысна. Бо на ступні кожная кропка “адказвае” за пэўны орган.

Ідэя яднання народаў рухае "Надзеяй"

Немцы вельмі шчырыя і адкрытыя для размоў, кантактаў і супрацоўніцтва. Гэта адзначае намеснік дырэктара аздараўленчага цэнтра “Надзея – 21 стагоддзе” Вера Тоўсцікава.

– Хаджэнне басанож – гэта іх стыль жыцця. Да таго ж – гэта методыка аздараўлення, даступная абсалютна кожнаму. Крысціна і Андрэас проста “гараць” сваёй ідэяй. І хочуць “запаліць” ёй як мага больш людзей, каб дапамагчы ім вырашыць нейкія праблемы са здароўем.

За абмеркаваннем.

За абмеркаваннем.

Чаму нямецкія партнёры прапанавалі стварыць такую сцяжыну менавіта ў “Надзеі”?  Асноўны накірунак  працы цэнтра – аздараўленне дзяцей. У тым ліку і аздараўленне прыроднымі фактарамі. Хаджэнне па сцяжыне будзе умацоўваць арганізм: стымуляваць кровазварот, павышаць тонус, добра ўплываць на імунітэт. Менавіта гэта, на думку Веры Тоўсцікавай, стала прычынай увагі Крысціны і Андрэаса Отаў да цэнтра.

Мая суразмоўца адзначае, што для “На­дзеі” прапанова партнёраў стварыць “Сцяжыну адчуванняў” мае важнае значэнне. Па-першае, гэта даступная магчымасць палепшыць здароўе для дзяцей і дарослых, якія адпачываюць у цэнтры. А  па-другое, тое, калі немцы прапанавалі нам такі праект, то гэта само па сабе сведчыць пра высокую ацэнку дзейнасці беларускага боку.

Тут будзе сцяжына Кнэйпа. Фота забяспечана Таццянай Майсак.

Тут будзе сцяжына Кнэйпа. Фота забяспечана Таццянай Майсак.

Першыя выпрабаванні сцяжыны здароўя пройдуць налета. Лета для “Надзеі” – час розных праектаў. У іх ­удзельнічае шмат дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Таму было б вельмі добра ўжо ў пачатку лета правесці першыя “выпрабаванні” сцяжыны здароўя.

Эксперты з Германіі абмеркавалі з супрацоў­нікамі цэнтра, як усталяваць сцяжыну Кнэйпа ў “Надзеі”, выбралі месца для яе, вырашылі, як будзе выглядаць сцяжына адчуванняў.

На тэрыторыі цэнтра пад адкрытым небам некалькі сектараў размесцяць у выглядзе падковы. У кожным бу­дзе свой напаўняльнік – мох, пясок, каменьчыкі, драўніна і так далей.

Нямецкія партнёры прэзентуюць праект. Фота забяспечана Таццянай Майсак.

Нямецкія партнёры прэзентуюць праект. Фота забяспечана Таццянай Майсак.

3 кастрычніка немцы адзначаюць нацыянальнае свята – Дзень яднання Германіі. Калі б у 1989 годзе не абрынулася Берлінская сцяна, ці быў бы магчымы такі сумесны праект? Ці было б магчымым існаванне “Надзеі” ўвогуле?

Мабыць, сёння ў свядомасці немцаў усё меншую ролю адыгрывае тое, з якой часткі Германіі яны паходзяць: з Усходу ці Захаду.

Вера Тоў­сцікава кажа, што ва ўсякім разе для немцаў, якія разам з беларусамі стаялі ля вытокаў стварэння цэнтра, гэта было неістотна. Важна тое, што ў 1941-1945 гадах Беларусь пацярпела ад вайны з нацыстамі, у 1986 – ад Чарнобыля.

І галоўнай ідэяй у стварэнні “Надзеі” было яднанне двух народаў для таго, каб дапамагчы Беларусі.

 У жніўні-верасні 2017 года Андрэас і Крысціна павінны другі раз прыехаць у “На­дзею”. Тут яны пакажуць майстар-клас па выкарыстанні сцяжыны.

Пасольства ФРГ у Беларусі. УНП 101166185.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце