Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -12° Маладзечна
Вілейка -11° Вілейка
Смаргонь -11° Смаргонь
Ашмяны -11° Ашмяны
Валожын -13° Валожын
Мядзел -10° Мядзел
Астравец -11° Астравец
Грамадства
17.11.2016 13:56 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Пераможца конкурсу “Дзясятачка”: калі мне тэлефанавалі з газеты, не хацела браць трубку

Юлія Дземідовіч, пераможца конкурсу

Юлія Дземідовіч, пераможца конкурсу. Фота Аляксандра Манцэвіча.

Хаця пераможцу конкурсу  “Дзясятачка” мы вызначылі ў рэдакцыі яшчэ два тыдні таму, але з ёй самой пазнаёміліся толькі на гэтым.

Справа ў тым, што ў школах былі канікулы, а нам вельмі хацелася ўручыць галоўны прыз конкурсу – планшэт – васьмікласніцы Юліі Дземідовіч у класе, сярод аднакласнікаў, у прысутнасці класнага кіраўніка і дырэктара школы.

Юля да сустрэчы рыхтавалася, хвалявалася і вельмі яе чакала.

– Я ўпершыню вый­граю ў конкурсе, тым больш такі каштоўны прыз!  – прызналася школьніца, сціскаючы ў руках запаветную скрыначку.

А пра конкурс даведалася ад сваёй настаўніцы па біялогіі.

– Вечарам прыйшла дадому, расказала маме, мама назаўтра пайшла ў кіёск і купіла ажно пяць газет. Потым праз ты­дзень яшчэ пяць, потым яшчэ.

Юлі толькі і заставалася, што выразаць бланкі, упісваць у іх атрыманыя дзясяткі і дзявяткі і даваць настаўнікам на подпіс. А дзясятак у дзяўчыны многа.

– Так, я выдатніца. Але з усіх школьных прадметаў больш за ўсё люблю нямецкую мову і хімію. І вельмі хачу, каб будучая прафесія была звязаная таксама з нямецкай мовай.

У той дзень, калі Юлі патэлефанавалі з рэдакцыі, яна знаходзілася на ўроку матэматыкі.

– Калі ўбачыла на экране тэлефона незнаёмы нумар, спачатку нават не хацела браць трубку. А потым, калі мне сказалі, што тэлефануюць з газеты, падумала, што вый­грала майку ці бірульку. Калі ж мне сказалі, што я выйграла планшэт, не магла паверыць сваім вушам.

Юля вярнулася ў клас, падзялілася радасцю з аднакласнікамі і настаўніцай.

– А потым не вытрымала: папрасілася выйсці, каб патэлефанаваць сваёй маме.

Юля – не адзіная дачка ў сям’і. У яе ёсць яшчэ малодшая сястрычка Ксюша, якой шэсць гадоў, і брацік Кірыл, якому адзін год і восем месяцаў.

А яшчэ Юля спявае ў студыі “Жывы гук” Палаца культуры і вучыцца ў музычнай школе па класе акардэона.

– А з гэтага года я ўзяла яшчэ гітару. Музыка – гэта здорава, але ні артысткай, ні музыкантам быць не планую.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце