Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +3° Маладзечна
Вілейка +2° Вілейка
Смаргонь +3° Смаргонь
Ашмяны +3° Ашмяны
Валожын +3° Валожын
Мядзел +2° Мядзел
Астравец +3° Астравец
Культура
18.12.2016 17:15 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Маладзечна прамяняла статус культурнай сталіцы-2016 на гару зефіра (Фотарэпартаж)

Александр Яхнавец перадае сімвал культурнай сталіцы Бабруйску

Александр Яхнавец перадае сімвал культурнай сталіцы Бабруйску. Фота Наталлі Тур.

16 снежня Маладзечна ўрачыста перадало званне "Культурнай сталіцы-2017"  Бабруйску. 

Урачыстая цырымонія закрыцця акцыі "Культурная сталіца года" адбылася ў Палацы культуры.

У глядзельнай зале можна было пабачыць не толькі шмат вядомых маладзечанцаў, але і пачэсных гасцей: міністра культуры Барыса Святлова, Эдуарда Ханка, Ігара Лучанка і шмат каго іншых.

Бабруйск у знак падзякі Маладзечну перадаў вялізны кошык з зефірам. 

Старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец, вядома, шчыра падзякаваў за падарунак, але так, між іншым сказаў, што

Званне культурнай сталіцы Маладзечна перадае фармальна, насамрэч уся краіна ведае, што Маладзечна было, ёсць і будзе сапраўднай культурнай сталіцай. І не толькі ў 2016 годзе. 

На канцэрце-закрыцці выступілі сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Рыгора Сарокі, арт-група "Беларусы", Дарыя, Аляксандр Сухараў, "Песняры", Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч. Шматлікія творчыя калектывы з Маладзечна і Бабруйску. 

Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце