Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +12° Ашмяны
Валожын +12° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Культура
1
3.01.2017 16:00 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Міністр культуры прапанаваў Маладзечну стаць культурнай сталіцай яшчэ раз

З культурнай сталіцай маладзечанцы развіталіся песнямі і танцамі

З культурнай сталіцай маладзечанцы развіталіся песнямі і танцамі. Фота Наталлі Тур.

Маладзечна ўрачыста перадало статус культурнай сталіцы краіны Бабруйску. 

Што было зроблена, што не паспелі зрабіць? Пра гэта ішла гаворка з намесніцай старшыні Маладзечанскага райвыканкама Алесяй Лукоўскай.

У межах акцыі “Культурная сталіца Беларусі” запланавалі 158 праектаў.

І сёлета не выканалі з іх толькі сем.

– Гэта былі праекты, звязаныя з гастролямі расійскіх артыстаў. І не адбыліся яны не па нашай віне, – тлумачыць Алеся Лукоўская.

У шэрагу самых значных праектаў года намесніца старшыні райвыканкама называе пленэр скульптараў, які адбыўся летам і па выніках якога ў горадзе з’явіўся парк скульптур.

Фінальным і адным з самых важных мерапрыемстваў гэтага года стаў канцэрт-закрыццё культурнай сталіцы.

– Алеся Аляксандраўна, ці не падалося вам, што на канцэрце была перавага ў бок народных калектываў. Хіба Маладзечну больш няма чым ганарыцца?

–  Я не пагаджуся з вамі. Якраз такі наш горад быў прадстаўлены трыма рознымі накірункамі музычнай культуры: у канцэрце ўдзельнічаў сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Рыгора Сарокі, народны накірунак прадставіў ансамбль “Спадчына”, а трэці накірунак – той, што апраўдвае назву нашага “маладога” горада, прадставілі дзеці, якія займаюцца ў гарадскіх эстрадных студыях.

На фінальны канцэрт са сваімі народнымі калектывамі прыехаў Бабруйск, горад, якому Маладзечна перадало эстафету “культурнай сталіцы”.

Першы намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Алег Ковель узамен на сімвал культурнай сталіцы перадаў удзельнікам канцэрта бабруйскі зефір, словы падзякі і абяцанне таго, што Бабруйск будзе годна несці званне культурнай сталіцы.

На што старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец сказаў, звяртаючыся да гледачоў:

– Вы ж разумееце, што званне культурнай сталіцы мы перадаём фармальна, бо Мала­дзечна было, ёсць і бу­дзе сапраўднай культурнай сталіцай.

Алеся Лукоўская расказала, што міністр культуры Барыс Святлоў прапанаваў Мала­дзечну ўдзельнічаць у адборы на культурную сталіцу яшчэ.

– Мы і так сталі ўнікальным горадам, якому пашчасціла быць культурнай сталіцай у год культуры, а калі раптам нас выберуць яшчэ раз – гэта ўвогуле будзе ўпершыню ў гісторыі краіны.

Хаця афіцыйна Маладзечна больш не сталіца культуры, але культурнае жыццё ў горадзе не спынілася. Горад жыве падрыхтоў­кай да Новага года.

– Цяпер дабрачынныя ёлкі праходзяць у інтэрнатах, дзіцячай бальніцы, нашых тэатрах. Аўтапоезд Дзеда Мароза праехаўся па вёсках, дзе няма клубаў, школ, павіншаваў маленькіх жыхароў.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
4.01.2017 13:15
РГ / Паважаная Рыма, вялікі дзякуй за заўвагу. Просім прабачэння за недарэчнасць.
Дадаць каментар
Новае на сайце