Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +11° Маладзечна
Вілейка +11° Вілейка
Смаргонь +11° Смаргонь
Ашмяны +11° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +11° Мядзел
Астравец +11° Астравец
Грамадства
30.12.2016 18:56 ,AЎТАР(Ы): Рэдакцыя “Рэгіянальнай газеты”

“Рэгіянальная газета” называе Асобу года - 2016. У нас тры пераможцы

Фота mobilmusic.ru.

Сёлета абіраць кандыдатур нам не складала ніякай цяжкасці: гартай падшыўку і ганарыся таленавітымі і працавітымі землякамі. У прэтэндэнты мы абралі 29 прадстаўнікоў розных мясцін нашага рэгіёна, якіх раней адзначылі ў сваіх публікацыях.

У кожнага з іх была свая каманда падтрымкі, і кожны хацеў, каб яго фаварыт быў адзначаны. Мы шчыра дзякуем за актыўнасць, якую вы паказалі падчас галасавання на сайце газеты, а таксама за вашы перажыванні за сваіх абранцаў.

Кожны з нашых кандыдатаў зрабіў нешта важнае ў сваім жыцці, тое, што мае грамадскае гучанне.

Рэдакцыя прызнае і высока ацэньвае ўчынкі кожнага, каго мы прапанавалі на выбар Асобы года. І гэта ўжо было адзначана ў публікацыях “Рэгіянальнай газеты”.

Галасаванне чытачоў – толькі дадатковы інструмент выбраць кагосьці аднаго з 29 годных кандыдатаў. Рэдакцыя ж вырашыла далучыцца да выбару чытачоў і назваць яшчэ дзве асобы ў намінацыях “Учынак года” і “Натхненне года”.

Юлія Мароз.

Юлія Мароз.

Асобай года па выніках галасавання стала маладзечанка Юлія Мароз, якая сёлета рэалізавала крэатыўны праект “Жывая бібліятэка”. Падрабязней пра яе працу і дасягненні вы прачытаеце ў адным з першых нумароў “Рэгіянальнай газеты” ўжо за 2017 год.

Адам Мальдзіс.

Адам Мальдзіс.

Для нас не было ніякіх сумненняў, што ў спецыяльнай намінацыі “Учынак года-2016” самым дастойным будзе наш зямляк ураджэнец Астравеччыны прафесар Адам Мальдзіс. Волат беларушчыны і ў 84 гады працягвае шмат працаваць, зрабіў столькі адкрыццяў, што перад ім кожны можа схіліць галаву.

Сёлета ж, калі ў Астраўцы пачалі зразаць векавыя дубы, Адам Іосіфавіч не толькі біў ва ўсе званы, але і заявіў, што адмовіцца ад звання ганаровага грамадзяніна Астраўца, калі дубы знішчаць.

Данік Савеня. Фота Юліі Шаблоўскай.

Данік Савеня. Фота Юліі Шаблоўскай.

Яшчэ адзін, з адзначаных рэдакцыяй, яшчэ зусім хлопчык. Мы верым, што наперадзе яго чакае бліскучая будучыня, бо ён ужо паказаў усім нам неверагодную мужнасць і талент, які скарае з першых гукаў яго голасу. У намінацыі “Натхненне года-2016” рэдакцыя абрала пераможцам Даніка Савеню. Невідушчы хлопчык паказвае ўсім, што ў жыцці заўсёды можна і трэба шукаць натхненне, а яго неверагодна прыгожы голас стаў чаканым і любімым тысячамі беларусаў.

Шчыра жадаем нашым лаўрэатам толькі прыемных момантаў у новым годзе і здзяйсненняў, якія пакінуць светлы і важкі след у гісторыі нашай роднай зямлі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце