Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +2° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +2° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел +2° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Грамадства
8.01.2017 06:35 ,AЎТАР(Ы): Галіна СУДНІКОВІЧ

Салахацін, Арыстарх, Капіталіна, Марыка – топ самых рэдкіх імёнаў за 2016 год у рэгіёне

Павел і Марына Целякевіч назвалі сваю дачку Янай

Павел і Марына Целякевіч назвалі сваю дачку Янай. Фота Святланы Сеннікавай.

Як карабель назавеш, так ён і паплыве, – сведчыць народная мудрасць. Тое ж самае датычыцца і выбару імені дзіцяці. Таму да гэтага пытання трэба падыходзіць асэнсавана, раяць спецыялісты.

– Пажадана, каб імя было не толькі мілагучным само па сабе, аднак і добра стасавалася з прозвішчам і імем па бацьку, – адзначае начальнік аддзела ЗАГСа Валожынскага райвыканкама Тамара Яныш. – Калі, напрыклад, імя па бацьку мяккае па гучанні, то імя лепш падабраць з цвёрдымі гукамі альбо санорнымі. Па маім досведзе, людзі з “мяккім” імем лагодныя па характары. Калі ж імя па бацьку з цвёрдымі літарамі, гэта будзе надаваць характару большай рашучасці, мужнасці. Варта стасаваць імя з імем па бацьку.

Пажадана, каб імя было не толькі мілагучным само па сабе, аднак і добра стасавалася з прозвішчам і імем па бацьку. Фота Святланы Сеннікавай.

Пажадана, каб імя было не толькі мілагучным само па сабе, аднак і добра стасавалася з прозвішчам і імем па бацьку. Фота Святланы Сеннікавай.

Спецыялісты сутыкаюцца і з тым, што імёны, якія цяжка вымаўляюцца, дзеці стараюцца замяніць на больш простыя.

– Часам у парах, дзе муж з далёкага замежжа, узнікаюць праблемы, як назваць дзіця, – адзначае Тамара Яныш. – Муж хоча даць імя блізкае да свайго менталітэту, жонка – славянскага паходжання. Бывае, вельмі доўга спрачаюцца, прыходзіцца патлумачыць, што па законе, калі муж і жонка не могуць вызначыцца, гэту місію могуць выканаць органы апекі. Аднак у маёй практыцы да гэтага не даходзіла, бацькі хутка прыходзілі да паразумення. Звычайна выбіраюць славянскія імёны.

Калі для дзіцяці выбіраюць нераспаўсюджанае ў нашай краіне імя, спецыялісты тлумачаць, што, магчыма, дзіця будзе мець цяжкасці ў зносінах. Аднак па пісьмовай заяве бацькоў у пасведчанні аб нараджэнні дадуць любое ўпадабанае імя.

Па выніках 2016 годзе на Валожыншчыне назіраўся бум нараджальнасці. З’явіліся на свет 400 дзяцей. Такіх вынікаў не было ад 1993 года. Да прыкладу, у 2015 годзе нарадзіліся 326 немаўлят.

Топ самых рэдкіх і распаўсюджаных імёнаў

Фота Mama66.ru.

Фота Mama66.ru.

Раён

Колькасць народжаных дзяцей

Самыя распаўсюджаныя імёны

Самыя рэдкія імёны

Астравецкі

315

Сярод дзяўчынак – Дар’я, Сафія.

Сярод хлопчыкаў – Максім, Ягор, Аляксандр.

Сярод дзяўчынак – Алівія, Мія, Эліна.

Сярод хлопчыкаў – Сава, Арыстарх, Даміян.

Ашмянскі

634

Сярод дзяўчынак – Ульяна, Ксенія, Валерыя, Аляксандра.

Сярод хлопчыкаў – Арцём, Мікіта.

Сярод дзявочых імёнаў 16 у спісе рэдкіх: Агата, Аліна, Антаніна, Вера, Бажэна, Дарына, Кіра, Ліана, Мая, Марына, Пелагея, Роза, Соф’я, Эма, Эрыка, Яна.

19 хлапечых імёнаў трапілі ў лік рэдкіх: Адрыян, Усевалад, Дэвідас, Лявон, Назар, Патап, Прохар, Радмір, Расціслаў, Арцём, Богдан, Мікалай, Артур, Алег, Даніла, Ігар, Святаслаў, Эрык.

Валожынскі

400

Сярод дзяўчынак – Ганна, Марыя, Сафія (Соф’я), Ксенія, Паліна.

Сярод хлопчыкаў – Максім, Арцём, Мікіта.

Сярод дзяўчынак – Агнія, Меланія, Злата, Адэліна, Сабрына, Ясенія.

Сярод хлопчыкаў – Платон, Леанард, Акім, Цімур, Радзівон, Сямён, Леў.

Вілейскі

446

Сярод дзяўчынак – Ксенія, Дар’я, Ганна, Марыя, Сафія, Вікторыя, Мілана, Ульяна.

Сярод хлопчыкаў – Мікіта, Аляксей, Глеб, Мацвей, Раман, Кірыл, Яраслаў.

Сярод дзяўчынак – Меліса, Віта, Альміна, Злата. Капіталіна, Алівія.

Сярод хлопчыкаў – Алесь, Дамір, Дэніз, Ніканор, Салахацін.

Смаргонскі

1239

Сярод дзяўчынак – Вікторыя, Марыя, Анастасія, Ксенія, Сафія.

Сярод хлопчыкаў – Арцём, Максім, Кірыл, Іван, Аляксандр, Раман.

Сярод дзяўчынак – Алісія, Ванэса, Лія, Марыка, Настасся, Серафіма, Глафіра.

Сярод хлопчыкаў – Вадзім, Герман, Дзям’ян, Елісей, Карым, Крышціян, Леў, Святагор, Эмір.

Маладзечанскі

1708

 

 

Мядзельскі

247

У ЗАГСе пакуль не падлічылі, якія імёны былі самымі распаўсюджанымі. Аднак самае рэдкае імя, якое запомнілася спецыялістам, – Ніколь.

Усяго па рэгіёне

4989

 

 

Колькасць шлюбаў, зарэгістраваных за 2016 год

Фота kutnikova.ru.

Фота kutnikova.ru.

Раён

Колькасць шлюбаў

Ашмянскі

306

Астравецкі

142

Валожынскі

233

Вілейскі

267

Маладзечанскі

960

Мядзельскі

173

Смаргонскі

422

Усяго па рэгіёне

2503

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце