Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +18° Маладзечна
Вілейка +18° Вілейка
Смаргонь +18° Смаргонь
Ашмяны +18° Ашмяны
Валожын +18° Валожын
Мядзел +18° Мядзел
Астравец +18° Астравец
Грамадства
7.01.2017 18:47 ,AЎТАР(Ы): Паводле БелТА

Жанчынам-кіроўцам з цяжарнасцю больш за 20 тыдняў можна не прышпільвацца рамянямі бяспекі

Фота UaUa.INFO.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўдакладніла пералік медыцынскіх паказанняў, якія дапускаюць непрышпільванне кіроўцаў і пасажыраў рамянямі бяспекі. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове №126 ад 14 снежня 2016 года, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі.

 

Так, права не прышпільвацца рамянямі бяспекі даецца кіроўцам і пасажырам, якія знаходзяцца ў стане пасля імплантацыі кардыёстымулятара (кардыёвертэра-дэфібрылятара, рэсінхранізуючай прылады) у правую падключычную вобласць. Акрамя таго, кіраваць транспартным сродкам, не прышпільваючыся рамянём бяспекі, могуць жанчыны-кіроўцы ў тэрміне цяжарнасці больш за 20 тыдняў.

Пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце