Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +10° Ашмяны
Валожын +10° Валожын
Мядзел +10° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Грамадства
Ашмяны
9.01.2017 11:09 ,AЎТАР(Ы): Паводле tut.by

У ЗША на 102-ім годзе жыцця памёр ураджэнец Ашмяншчыны Антон Шукелойць – адзін з лідараў беларускай эміграцыі

Фота Naviny.by.

У ноч на 8 студзеня на 102-м годзе жыцця памёр Антон Шукелойць – адзін з найстарэйшых грамадскіх і культурных дзеячаў беларускай эміграцыі.

Пра яго смерць у Facebook паведаміла гісторык Наталля Гардзіенка, перадае tut.by.

Антон Шукелойць нарадзіўся ў 1915 годзе на тэрыторыі цяперашняга Ашмянскага раёна. Скончыў Віленскі ўніверсітэт па спецыяльнасці "этнаграфія і філалогія". Уваходзіў у Польскую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў.

З 1939 года, калі тэрыторыя Заходняй Беларусі стала савецкай, працаваў у сістэме адукацыі, у тым ліку інспектарам-метадыстам Ашмянскага раёна. У чэрвені 1941 года быў арыштаваны НКВД і адпраўлены ў  мінскую турму, але пры перакладзе ў Крупкі змог вызваліцца. У гады акупацыі працаваў у гарадской адміністрацыі Мінска, кіраваў Мінскім гістарычным музеем.

З лета 1944 гады знаходзіўся ў эміграцыі ў Нямеччыне. Спачатку працаваў у фермера, пасля вайны вывучаў археалогію Ва ўніверсітэце UNRRA і Свабодным ўкраінскім універсітэце ў Мюнхене. У 1952 годзе паехаў у ЗША і пасяліўся ў Нью-Ёрку. Працаваў тавараведам пры Інстытуце тэхналогіі моды, у гандлёвым доме Orbach.

Быў актывістам Беларуска-Амерыканскага аб'яднання, членам БНР. У канцы 1960-х - пачатку 1970-х кіраваў беларускай школай ў Нью-Ёрку. Доўгі час быў членам рэдкалегіі газеты "Беларус".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце