Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Культура
11.01.2017 15:00 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

У нядзелю “Розум-шоу” адзначыць дзень нараджэння

Фота забяспечана Данай Закрэўскай.

15 студзеня ў бібліятэцы “Верасок”  інтэлектуальная гульня “Розум-шоу” адзначыць свой першы дзень нараджэння.

За мінулы год аматары інтэлектуальных гульняў сыгралі дзевяць гульняў.

І гэтая гульня, якая пачнецца ў нядзелю ў 15.00, будзе дзясятай, юбілейнай.

Удзел па-ранейшаму бясплатны. Каманды складаюцца з двух-шасці чалавек.

– Гэтай гульнёй мы развітаемся са святамі і сустрэнем новы год, – адзначыў вядучы Павел Свярдлоў. – Думаю, што пытанні пададуцца гульцам больш простымі, чым звычайна, і дакладных адказаў будзе шмат. Адзін з тураў будзе цалкам прысвечаны пеўням, бо 2017 — гэта год пеўня. А большасць пытанняў будзе пра Каляды і ўсё, што з імі звязана.

Папярэдне можна зарэгістравацца па тэлефоне: 8 (0176) 76-06-56, 8 (033) 669-12-18. Таксама ў суполцы гульні “У кантакце".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце