Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Грамадства
Астравец
17.01.2017 13:21 ,AЎТАР(Ы): Паводле grodnonews.by

Штуршком для развіцця горада стала маштабная будоўля ў Астраўцы

Фота news.21.by.

80% усіх вакансій прадастаўляюць у службу занятасці Астравецкага раёна прадпрыемствы і арганізацыі, занятыя на будаўніцтве Беларускай АЭС.

Маштабная будоўля дала штуршок развіццю горада. Вырасла патрэба ў рабочых па комплексным абслугоўванні будынкаў і прылеглых тэрыторый. Запатрабаваныя мантажнікі, працоўныя будаўнічых спецыяльнасцяў. Адкрылі ў горадзе дзве сталовыя - паступілі заяўкі ў службу занятасці на мыйшчыкам посуду. Вакансіі заявіла новая гасцініца ў Астраўцы. Патрабуюцца медсёстры, прадаўцы ў крамы спажыўкааперацыі, кухары, афіцыянты.

– У горадзе можам працаўладкаваць практычна ўсіх суіскальнікаў, – распавядае намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Астравецкага райвыканкама Вольга Свіло. – Аказваем дапамогу не толькі беспрацоўным, але і тым, хто хацеў бы змяніць працу. Прапануем вакансіі жыхарам суседніх раёнаў.

Таму большасць беспрацоўных знаходзяць прымяненне свайму досведу на працягу некалькіх дзён.

Ужо 5 гадоў узровень беспрацоўя ў раёне складае 0,4 працэнта ад эканамічна актыўнага насельніцтва.

– Сярод зарэгістраваных беспрацоўных большасць – сельскія жыхары, – удакладняе Вольга Станіславаўна. – У асноўным гэта людзі без прафесіі, якія жывуць у аддаленых вёсках раёна. Прапануем грамадскія, сезонныя працы, іншыя варыянты.

Да прыкладу, у мінулым годзе далі субсідыі двум вяскоўцам для адкрыцця сваёй справы.

Рынак працы ў Астравецкім раёне змяніў і гендэрную накіраванасць. Цяпер сярэднестатыстычны партрэт беспрацоўнага такі: сельскі мужчына 40-45 гадоў. Ёсць і такія, хто папросту не жадае працаваць. Зарэгістраваўся ў службе занятасці, каб не патрапіць у спісы дармаедаў, а потым не з'яўляецца сюды і сам працу не шукае. Толькі за тры квартала мінулага года знялі з уліку сем чалавек.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце