Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +19° Маладзечна
Вілейка +19° Вілейка
Смаргонь +18° Смаргонь
Ашмяны +18° Ашмяны
Валожын +18° Валожын
Мядзел +19° Мядзел
Астравец +18° Астравец
Спорт
Ашмяны
17.01.2017 14:03 ,AЎТАР(Ы): Наталія ВАЛЫНЕЦ, "Гродзенская праўда"

Як уладкавалі веладарожку ў Ашмянах за 125 тысяч еўра

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак. Фота wallpapers.99px.ru.

Тут нават у марозныя дні пуста не бывае.

Метадыст па турызму раённага фізкультурна-спартыўнага клуба аддзела адукацыі, спорту і турызму Ашмянскага райвыканкама Ала Стэфаноўская тлумачыць:

– Гараджане выходзяць сюды на прагулкі, займаюцца аматары скандынаўскай хады. Ды і веласіпедысты, нягледзячы на ​​тое, што на календары зіма, не паставілі двухколавы транспарт на прыкол.

Для веласіпедыстаў і пабудаваная гэтая веладарожка працягласцю 1,8 кіламетра ва ўрочышчы Сухая, у лесапаркавай зоне ў Ашмянах. Стварылі яе па праекце прыгранічнага супрацоўніцтва "Развіццё веласіпеднага турызму і турысцка-інфармацыйнай сістэмы ў прыгранічным рэгіёне Літвы і Беларусі". Вядучы партнёр праекта – адміністрацыя муніцыпалітэта Бірштонас.

Партнёры – упраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт і Гродзенскае абласное аддзяленне Рэспубліканскага турыстычна-спартыўнага саюза".

На стварэнне веладарожкі ў Ашмянах выдзелена 124 500 еўра. 90% з іх – сродкі Еўрасаюза.

Веладарожка з асфальтавым пакрыццём, ёсць альтанка для адпачынку веласіпедыстаў. Па дарозе ўсталяваныя інфармацыйныя стэнды.

Улетку тут актыўна праводзіліся спартыўныя мерапрыемствы.

– У каляндар спартыўных мерапрыемстваў можна ўключыць і спаборніцтвы па роварным арыентаванні, – кажа Ала Стэфаноўская. – Упэўненая, што ў жадаючых паўдзельнічаць недахопу не будзе.

Роварны спорт сёння актыўна развіваецца не толькі ў саміх Ашмянах, але і ў сельскіх населеных пунктах. У кожным аграгарадку раёна ёсць месцы адпачынку для велавандроўнікаў.

Сёння веласіпедныя маршруты па наваколлі прапануюць тым, хто збіраецца ў Гальшаны і Баруны. У Гальшанах, напрыклад, прапануюць пяць турыстычных маршрутаў па цікавых мясцінах краю.

А ў планах у ашмянскіх спартсменаў – злучыць ўрочышчы Сухая і прыгарадную вёску Будзёнаўка веласіпеднай дарожкай, нанесці разметку, абсталяваць паркоўкі і месцы адпачынку.

Наталія ВАЛЫНЕЦ, "Гродзенская праўда".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце