Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +4° Маладзечна
Вілейка +4° Вілейка
Смаргонь +4° Смаргонь
Ашмяны +4° Ашмяны
Валожын +4° Валожын
Мядзел +4° Мядзел
Астравец +4° Астравец
24.01.2017 16:37 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Колькі кіламетраў дарог адрамантавалі розныя раёны за 2016 год

Фота Motto.net.ua.

Пра тое, як розныя ўстановы рэгіёна справіліся з уладкаваннем дарог у 2016 годзе, мы распыталі ДРБУ адпаведных раёнаў.

Маладзечна

Паводле “ДРБУ 195”, за 2016 год зрабілі капітальны рамонт 13,1 кіламетра дарог, а бягучы – 10,2 кіламетраў.

Мядзел

Як паведамілі ў мядзельскім дарожным рамонтна-будаўнічым упраўленні, за мінулы год выканалі бягучы рамонт 23,4 кіламетраў дарог.

Смаргонь

У Смаргоні летась зрабілі капітальны рамонт на 0,8 кіламетра, а бягучы на 9,1 кіламетры.

Валожын

Бягучы рамонт выканалі на 11,5 кіламетры. З капітальнага зрабілі 6,2 кіламетры дарог плюс 85,3 пагонных метра маста.

Астравец

У Астравецкім раёне правялі пераўладкаванне жалезабетоннага маста на двухачковую трубу дыяметрам 1,4 метра працягласцю 154 метры.

Агулам бягучага рамонту выканалі на 10,291 кіламетр. З іх 1 кіламетр гравійкі, 2,237 кіламетры ўладкаванне паверхневай апрацоўкі, 1,012 кіламетр асфальтава-бетоннага пакрыцця.

Вілейка

На Вілейшчыне выканалі 638 метраў капітальнага рамонту дарог.

Па бягучым рамонце зрабілі 39,3 кіламетры паверхневай апрацоўкі, а таксама 2,5 кіламетры асфальтна-бетоннага пакрыцця.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце