Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +13° Маладзечна
Вілейка +13° Вілейка
Смаргонь +13° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +13° Валожын
Мядзел +13° Мядзел
Астравец +13° Астравец
Здарэнні
Смаргонь
25.01.2017 09:59 ,AЎТАР(Ы): Яраслаў ВАСІЛЕЎСКІ, афіцыйны прадстаўнік УУС Гроднааблвыканкама

Падрабязнасці: як настаўнік скраў гадзіннік за 200 долараў у вучня на Смаргоншчыне

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак. Фота sputnik.by.

Некаторыя нашы каментатары ў "Аднакласніках" разважалі пра тое, што настаўнік ніяк не мог абакрасці вучня. Сёння гродзенская міліцыя ўдакладняе абставіны здарэння.

Дзеці займаліся спортам. Адзін з настаўнікаў папрасіў пакінуць каштоўныя рэчы на лаўцы. Вучні так і зрабілі, у тым ліку і 11-класнік паклаў туды свой гадзіннік "Casio". Падчас уроку гэты ж "фізрук" без ведама вучняў перклаў рэчы ў інвентарны пакой, дзе былі і яго калегі.

Пасля заняткаў дзеці пайшлі за сваімі рэчамі. А дарагога гадзінніка там ужо не было.

На месца прыехаў бацька гаспадара гадзінніка. Разам з міліцыянерамі высветлілі, што іх скраў адзін з настаўнікаў. Хаця спачатку думалі, што да крадзяжу могуць мець дачыненне дзеці. Настаўнік хутка сышоў са школы, і знайшлі яго разам з гадзіннікам толькі на наступны дзень.

Гэта даволі рэдкі выпадак, калі настаўнік скраў рэч у вучня, дадае uvd.grodno.by.

Кадр з фільма Фізрук. Фота kinomania.ru.

Кадр з фільма Фізрук. Фота kinomania.ru.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце