Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +13° Маладзечна
Вілейка +13° Вілейка
Смаргонь +13° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +13° Валожын
Мядзел +13° Мядзел
Астравец +13° Астравец
Грамадства
Астравец
25.01.2017 16:35 ,AЎТАР(Ы): Наталія ВАЛЫНЕЦ, grodnonews.by

Разумная рэакцыя чыноўнікаў на скандал з дубамі: свята дуба ўпершыню пройдзе на Астравеччыне

Фота pervinca.

Сёлета ў аграгарадку Варняны на Астравеччыне пройдзе свята дуба.

Як распавяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Астравецкага райвыканкама Наталля Сенюць, дуб для Астравеччыны мае асаблівае, амаль сакральнае значэнне. Гэта дрэва намалявана на гербе Астраўца. Акрамя таго, 49% тэрыторыі раёна занятыя лясамі, сярод якіх нямала дубраў.

Тры дубы ў самім Астраўцы прызнаныя помнікамі прыроды, а ўзрост двух недалёка ад вёсак Трокенікі і Страча больш за 500 гадоў.

Усё гэта і дало падставу прысвяціць гэтаму магутнаму дрэву асобнае свята. Арганізатары назвалі яго ўсенародным і разлічваюць, што ён прыцягне не толькі мясцовых жыхароў, але і гасцей з іншых абласцей, і ўраджэнцаў Астравеччыны, якія цяпер жывуць за мяжой, і турыстаў з Літвы і Польшчы.

Як адзначыла Наталля Сенюць, дакладная дата святкавання пакуль удакладняецца і стане вядомая крыху пазней, але правесці яго плануюць у чэрвені. Месцам правядзення стане архітэктурны ансамбль цэнтра Варнянаў пачатку 19 стагоддзя, а таксама востраў з вежай.

Асноўныя падзеі свята будуць прысвечаны дубу-"віноўніку ўрачыстасці". У планах арганізатараў выставы і конкурс вырабаў народных майстроў з дуба, конкурс песень і прыпевак пра гэта дрэве-волаты. Удзельнікі будуць паліць вогнішчы, плесці вянкі з дубовых лiстоў.

Фота geo-storm.ru.

Фота geo-storm.ru.

На Астравеччыне разлічваюць, што ўсенароднае свята дуба стане брэндавым для раёна. У Астраўцы сёлета плануюць правесці таксама свята, прысвечаны пяцігоддзю прысваення райцэнтру статусу горада.

У свеце ёсць толькі адно свята дуба. Кельцкае свята дуба адзначаецца 21 чэрвеня, напярэдадні самага доўгага дня. У кельтаў лічыцца, што дуб, вышэйшы друідычны сімвал сонечнага братэрства, у гэты дзень таксама знаходзіцца ў кропцы свайго энергетычнага максімуму.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце