Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Мядзел
20.02.2017, AЎТАР(Ы): Паводле krynica.info
Арган з паперы

Ураджэнец Мядзела Аляксей Жолнер за некалькі дзён пасля таго, як 13 лютага выклаў у сеткі відэазапіс працэсу вырабу аргана з паперы, – прычым дзеючага аргана, – атрымаў сотні лістоў з просьбамі аб падрабязнасцях.

Ля стэнда выдавецтва Янушкевіча сустракаў Сяргей Макарэвіч – выдавец і журналіст, народжаны ў Вілейцы

Творцы з Маладзечна, Вілейкі, Мядзела, Валожына сустракаліся са сваімі чытачамі на міжнароднай кніжнай выставе. А калі не было саміх пісьменнікаў, то былі іх кнігі.

У Мядзельскім раёне за атрыманне хабару затрымалі начальніка ўчастка электра-мантажных работ аднаго з прадпрыемстваў. Па сабраных звестках мужчына за незаконнае ўзнагароджанне аказваў заступніцтва ў працоўнай дзейнасці аднаму з работнікаў. Цэны на паслугі былі параўнальна невялікімі, аднак мяркуюць, што гаворка ідзе пра рэгулярныя выплаты.

Па словах супрацоўнікаў выратавальных станцый у Вілейцы і Мядзеле, таўшчыня лёду на вадаёмах цяпер такая, што рыбакі могуць спакойна выходзіць на лёд.

Скрыншот з відэазапісу камеры
6.02.2017, Мядзел / AЎТАР(Ы): uvd-mo.gov.by

Нядаўна мы паведамлялі аб вышуку мужчыны, які падазраваўся ў адкрытым крадзяжы дзвух бутэлек гарэлкі з крамы "Еўраопт" у Маладзечне.

Колькі налічылі заробку

У нядзелю ў Мядзеле правялі турнір па міні-футболу памяці вілейскага міліцыянера Дзяніса Шульгача, які трагічна загінуў у аварыі у 2015 годзе. Гэта ўжо другі такі турнір.

Аўтобус МАЗ. Фота ілюстрацыйнае

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля 7.40 раніцы 29 студзеня. Здарылася яно паблізу вёскі Альсевічы на Мядзельшчыне, на пятым кіламетры аўтадарогі Брусы-Сваткі.

29 студзеня ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе ў Мядзеле правядуць турнір па міні-футболе, прысвячаны памяці прапаршчыка з Вілейкі Дзяніса Шульгача.

Пра тое, як розныя ўстановы рэгіёна справіліся з уладкаваннем дарог у 2016 годзе, мы распыталі ДРБУ адпаведных раёнаў.

20.01.2017, Мядзел / AЎТАР(Ы): Паводле Нашай Нівы

Чатыры гады таму, 20 студзеня 2013, не стала Міхася Чарняўскага – гісторыка і археолага, аднаго з айцоў руху за незалежнасць.

Ён адышоў без пары: яшчэ актыўна выкладаў ва ўніверсітэце, штолета праводзіў вялікія раскопкі. Анкалагічная хвароба, якую ён, здавалася, перамог, нечакана вярнулася. Прапануем ўспаміны гісторыка, запісаныя яго студэнтамі.

Жыхар Мядзела паведаміў у РАУС, што за перыяд ад снежня 2016 года да 18 студзеня невядомы злачынца скраў рэчы з яго дома на лецішчы.

Маладзечанскі міжрайкамітэт дзяржкантролю падчас праверкі ААТ “Свір-агра” знайшоў факты неэфектыўнага выкарыстання дзяржаўнай падтрымкі, парушэнні заканадаўства аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці, скажэнне дадзеных дзяржсправаздачнасці.